Знайсці
14.04.2024 / 17:5331РусŁacБел

Падтрымайце нас праз Патрэон, каб мы змаглі больш

Калі наша праца падаецца вам важнай, падтрымайце нас данатам праз Патрэон. Або любым іншым спосабам, праз тых рэдактараў і журналістаў «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце асабіста. Дзякуючы гэтаму мы зможам больш.

ПАДТРЫМАЦЬ

Калі ў ліпені 2021-га лукашысты арыштавалі рэдактараў «Нашай Нівы» і паралізавалі эканамічную дзейнасць, мы ўжо мелі назапашаную фінансавую падушку бяспекі. Дзякуючы таму «Ніва» аднавіла свае вытворчыя магутнасці.

На восем месяцаў нам хапіла назапашанага. І былі важнейшыя пункты: палітвязні, іх сем’і, вымушаныя перасяленцы. У 2022-м мы аднавілі збор данатаў.

Чаму мы выбралі збор праз Патрэон? Таму што ён самы бяспечны. Ніхто не бачыць, на што вы ахвяруеце. Бачны толькі ваш плацеж на Патрэон, а мы атрымліваем пасля грошы ад гэтай платформы. Немалаважны і іншы момант. У Беларусі «Наша Ніва» плаціла высокія падаткі ў тым ліку з ахвяраванняў. Зараз гэтыя грошы не будуць губляцца.

Чаму мы не можам, як раней, фінансавацца з платнай падпіскі? Таму што гэта дыскрымінавала б чытачоў унутры Беларусі, якім інфармацыя патрэбная як вада. Аплата за платную падпіску «Нашай Нівы» была б бачная беларускім органам. А на што вы ахвяруеце праз Патрэон — не бачна.

Як працуе сістэма ахвяраванняў на Patreon? У момант падпіскі з вас спішацца сума, якую вы абіраеце. Пасля гэтага штомесяц 1-га дня кожнага месяца яна будзе спісвацца аўтаматычна да моманту, пакуль вы не скасуеце падпіску. Вы таксама ў любы момант можаце змяніць суму ахвяравання ў меншы ці большы бок.

Сам механізм падпіскі максімальна просты. Дастаткова адкрыць старонку НН на Patreon, абраць суму ахвяравання і націснуць кнопку «Далучыцца». Пасля гэтага сістэма вам прапануе ці стварыць акаўнт, прыдумаўшы пароль, ці аўтарызавацца праз пошту альбо фэйсбук. Усё! Пасля гэтага вы зможаце літаральна за хвіліну ўвесці даныя карткі і зрабіць перавод. Важна: сістэма Patreon заточаная пад пастаянную штомесячную падтрымку. Калі вы хочаце зрабіць аднаразовае ахвяраванне, то пасля пералічэння сродкаў у вашым акаўнце Patreon у наладках вам трэба скасаваць набытую падпіску на «Нашу Ніву». Інакш ужо 1 чысла наступнага месяца з вас паўторна спішацца сума падпіскі.

Чаму СМІ важныя? Мы не проста збіраем інфармацыю, мы яе правяраем і аналізуем.

Чаму «Наша Ніва» важная ўдвая? Гэта бастыён беларускай традыцыі, моўнай і светапогляднай. 

Падтрымка «Нашай Нівы» — гэта ваш адказ падпальшчыкам вайны і ворагам беларушчыны.

І апошняе. Абіраючы ўзровень падтрымкі, раім абіраць з бонусам у выглядзе рассылкі ад Рэдакцыі тым, хто знаходзіцца ў бяспецы.

Жыве!

ПАДТРЫМАЦЬ НАШАНІЎЦАЎ

 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
119
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
4
14.04.2024
Падтрымліваць неабаснаваную цэнзуру ў каментарах? Дзякуй, без мяне...
0
Печалька/адказаць/
14.04.2024
Няхай Пеця заплаціць , Пеця не хоча данаціць нашай ніве і агрызаецца на прапановы заданаціць. :( Тут - https://m.nashaniva.com/340728/comments/
0
Рэчаіснасьць/адказаць/
15.04.2024
11…12 красавіка 1995 года адбылося знакавая падзея для Беларусі, былі зьбітыя і выкінутыя з залі дэпутаты ВС РБ. Фактычна адбыўся дзяржаўны пераварот. Што напісала НН на гадавіну гэтай даты? А нічога, ігнор, як быццам бы нічога не здарылася. А зараз просяць грошы на падтрымку. Хай плоцяць тыя на каго вы працуеце.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930