Знайсці
27.01.2022 / 11:56РусŁacБел

Расійскі «Мемарыял» вылучылі на Нобелеўскую прэмію міру

Праваабарончая арганізацыя «Мемарыял» паведаміла, што яе вылучылі на Нобелеўскую прэмію міру. Арганізацыя даведалася пра гэта ад крыніцы ў парламенце Эстоніі, піша meduza.io.

Фота РБК

Ініцыятарам вылучэння стала аб'яднанне дэпутатаў парламента Эстоніі, якое называецца як «Дэпутацкая група ў падтрымку Аляксея Навальнага і іншых палітвязняў РФ».

Пры вылучэнні было вырашана не ўдакладняць, якая менавіта юрыдычная асоба намінуе: «У вачах міжнароднай грамадскасці «Мемарыял», ля вытокаў якога стаяў А. Д. Сахараў, адзіны, «Міжнародны Мемарыял» і праваабарончы цэнтр — яго часткі».

28 снежня Вярхоўны суд Расіі пастанавіў ліквідаваць «Міжнародны Мемарыял», а 29 снежня Масгарсуд вынес аналагічнае рашэнне ў дачыненні да праваабарончага цэнтра «Мемарыял». Ліквідацыю ініцыявала пракуратура, якая заявіла, што арганізацыі парушалі заканадаўства аб «замежных агентах». Праваабарончы цэнтр «Мемарыял» таксама абвінавацілі ў «апраўданні тэрарызму і экстрэмізму». «Мемарыял» адхіліў абвінавачванні і заявіў, што будзе абскарджваць судовыя рашэнні. ЕСПЧ запатрабаваў прыпыніць выкананне вынесеных рашэнняў.

Чытайце таксама: 

У Расіі ліквідавалі праваабарончы цэнтр «Мемарыял»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031