Знайсці
25.01.2022 / 19:26РусŁacБел

У Горках школьнік праваліўся пад лёд, яго выратавалі

Як паведамляе прэс-служба МУС, здарэнне адбылося 24 студзеня на мясцовай рэчцы, пад лёд праваліўся 10-гадовы хлопчык.

Вучань 4-га класа не мог самастойна выбрацца з ледзяной вады і пачаў клічаць на дапамогу. Ягоныя крыкі пачуў мясцовы жыхар. Разам з участковым міліцыянерам выцягнулі хлопца на бераг і аказалі яму першую медыцынскую дапамогу. Неўзабаве прыехала «хуткая».

Хлопчык цяпер у бальніцы, яго жыццю нішто не пагражае.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930