Знайсці
22.12.2021 / 21:52РусŁacБел

Літоўскія мытнікі затрымалі груз кантрабандных цыгарэт на 2,7 млн еўра

18 снежня літоўскія мытнікі затрымалі на мяжы з Беларуссю адзін з найбуйнейшых грузаў кантрабанды гэтага года, паведамляе delfi.lt. У цягачы, які нібыта вёз транзітам праз Літву 25 тон сухога малака, знайшлі 1500 скрынак з цыгарэтамі. Кошт нелегальнага груза папярэдне ацэньваецца ў 2,7 млн еўра.

Па словах мытнікаў, цягач «Мерсэдэс Бэнц» прыехаў на КПП у Шальчынінкаі ў суботу а 7-й гадзіне раніцы. Беларус-кіроўца сказаў, што 25 тон сухога малака, якія ён вязе, будуць праз Клайпеду адпраўленыя на Філіпіны.

Засумняваўшыся, што гэта ўсё так і ёсць, мытнікі вырашылі прасвяціць машыну рэнтгенам. Праверка паказала, што сухога малака ў кантэйнеры было зусім няшмат, большая частка прасторы ў машыне застаўленая скрынкамі з цыгарэтамі. Усяго набралася 1500 скрынак (750 000 пачкаў) беларускіх цыгарэт марак «NZ Gold» и «Мінск» на агульную суму, калі ўлічыць падаткі, 2,7 млн еўра.

Кіроўцу і груз затрымалі і пачалі расследаванне. Пакуль літоўскі суд дазволіў арыштаваць кіроўцу на месяц, а пасля яму пагражае штраф ці пазбаўленне волі да 8 гадоў.

Кантрабандай цыгарэт з Беларусі буйнымі партыямі сёння нікога не здзівіш, апошні год рэгулярна з'яўляюцца паведамленні пра іх затрыманне на ўсіх межах, уключаючы расійскую. 

Кантрабандныя цыгарэты з Беларусі на 1 млн еўра везлі ў Літву ў фуры з торфам

У Літве кантрабандыст беларускіх цыгарэт пайшоў на таран, памежнікі адкрылі агонь

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031