Знайсці
26.11.2021 / 23:29РусŁacБел

Амікрон. Запомніце гэтае слова, вы яго будзеце чуць часта

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) прысвоіла новаму штаму каранавіруса, які быў выяўлены ў Паўднёвай Афрыцы, грэчаскую літару амікрон, паведамляе Reuters.

У СААЗ прыйшлі да высновы, што штам B.1.1.529 пасля цэлай серыі мутацый можа быць больш небяспечным і вакцыны могуць дзейнічаць на яго не так эфектыўна.

Гэты варыянт віруса распаўсюджваецца хутчэй, чым яго папярэднікі, і можа закрануць большую колькасць людзей, у тым ліку і тых, хто раней перахварэў на іншыя штамы, як мяркуюць у СААЗ. У арганізацыі заклікалі ўсе краіны надаць большую ўвагу вывучэнню новага штама.

За апошнія тыдні новы штам віруса быў выяўлены ў Батсване, Бельгіі, Ізраілі і Ганконгу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930