Знайсці
12.11.2021 / 11:15РусŁacБел

Збітага 19-гадовага іракца, пра лячэнне якога расказвалі па дзяржТБ, дэпартавалі з Беларусі і забаранілі ўезд на пяць гадоў

Іракец Алі Салах Адан быў знойдзены супрацоўнікамі памежнай службы ў лесе ў межах памежнай паласы 13-й памежнай заставы каля вёскі Тушэмля. 19-гадовага хлопца даставілі ў Свіслацкую бальніцу, дзе яму была аказана медыцынская дапамога.

Сюжет пра збітага Алі быў паказаны на СТБ.

Скрыншот СТБ

СК

«Гэта першыя кадры выратавання мігранта. На відэа беларусы, якім Алі Салах Адан цяпер абавязаны за свой другі дзень нараджэння. 19-гадовага хлопца знайшлі на мяжы — боты на босую нагу, тонкая куртка. Прывялі ў прытомнасць. Ён пастаянна прасіў вады, бо да гэтага чатыры дні нічога не еў і не піў. Цяпер жыццю Алі Салаха Адана нічога не пагражае, вось толькі раны на руках і нагах моцна ныюць. Трымаецца за сэрца — яно пасля моцнага стрэсу стала балець», — казалася ў сюжэце.

Пасля ў размове са следчым Свіслацкага СК Алі растлумачыў, што ў Беларусь з Багдада прыляцеў на самалёце, піша «Гродзенская праўда».

Зарэгістраваўся разам са сваімі двума таварышамі па турыстычнай візе ў адной з гасцініц Мінска. Потым на таксі прыехалі ў Гродзенскі раён і нелегальна перайшлі беларуска-польскую мяжу. На тэрыторыі Польшчы жыхары здалі іх мясцовым памежнікам. Пры затрыманні нелегалы кінуліся ўрассыпную, Алі ўдалося затрымаць. Хлопец распавёў, што яго там білі дубінкамі і ўжылі электрашокер. Як зноў ён апынуўся на тэрыторыі Беларусі, не ведае. Свіслацкім РАСК заведзена крымінальная справа па артыкуле 159 «Пакіданне ў небяспецы».

А што далей? За знаходжанне ў памежнай зоне без пропуску ў дачыненні да яго была прынятая пастанова аб дэпартацыі ў Ірак і ўстаноўленая забарона ўезду ў Беларусь на пяць гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930