Знайсці
22.10.2021 / 09:28РусŁacБел

Памёр ад каранавіруса вядомы рэчыцкі актывіст Алег Шабетнік

У Рэчыцы памёр ад каранавіруса вядомы грамадскі і палітычны актывіст, прадпрымальнік Алег Шабетнік. Апошнія два дні 55-гадовы мужчына правёў у рэанімацыі і 21 кастрычніка памёр.

Пра гэта Reform.by паведамілі яго сябры.

Шабетнік быў кіраўніком Гомельскага абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі «Гавары праўду» (нядаўна ліквідаванай), таксама быў сябрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. Ён удзельнічаў у выбарах у якасці кандыдата ў дэпутаты, быў даверанай асобай кандыдатаў ад «Гавары праўду» на прэзідэнцкіх выбарах. Таксама Шабетнік займаўся дабрачыннасцю.

Месяц таму ў актывіста праводзілі ператрус на падставе нанясення надпісу на прыпынку ў яго раёне. За гады дзейнасці яго не раз затрымлівалі, спрабавалі завесці супраць яго крымінальныя справы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера