Знайсці
18.10.2021 / 09:45РусŁacБел

Прафсаюз паліцэйскіх Германіі прапануе ўвесці кантроль на нямецка-польскай мяжы з-за наплыву мігрантаў

У сувязі з павелічэннем колькасці бежанцаў па так званым беларускім маршруце германскі федэральны прафсаюз паліцэйскіх выступае за ўвядзенне часовага памежнага кантролю на мяжы паміж ФРГ і Польшчай.

Кіраўнік прафсаюза Хайка Тэгац у лісце да федэральнага міністра ўнутраных спраў Хорста Зеехофера папярэдзіў аб небяспецы «калапсу» на мяжы, паколькі колькасць мігрантаў, затрыманых на мяжы, «расце амаль выбухова» ўжо некалькі месяцаў, піша Deutche Welle.

Паводле газеты, Тэгац адзначыў у лісце міністру, што колькасць выяўленых нелегальных уездаў праз мяжу з Польшчай у цяперашні час роўная адпаведнаму паказчыку на аўстрыйскай мяжы ў 2013 годзе.

Прафсаюзны лідар заявіў аб «істотнай дадатковай нагрузцы» на нямецкіх паліцэйскіх, а таксама пра «значную рызыку для здароўя», бо ўзровень захворвання на каранавірус SARS-CoV-2 у краінах, адкуль прыбываюць мігранты, застаецца вельмі высокім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930