Знайсці
12.10.2021 / 11:25РусŁacБел

У Магілёўскай вобласці у пяці кіроўцаў забралі вадзіцельскія карткі за невыкананне антыкавідных нормаў

У Беларусі прапрацоўваюць рашэнне аб увядзенні «адказнасці фізічных асоб за парушэнне мер па прадухіленні распаўсюду каранавіруса».

Гэта можа закрануць тых, хто не выконвае сацыяльную дыстанцыю, ігнаруе нашэнне сродкаў індывідуальнай абароны органаў дыхання, а таксама рэкамендацыі па ўжыванні антысептыкаў і іншае. Пра гэта паведаміла галоўны дзяржаўны санітарны доктар Магілёўскай вобласці Святлана Нячай.

Па словах медыка, з увядзеннем абавязковага масачнага рэжыму, людзі сталі больш насіць маскі, аднак у грамадскім транспарце многія гэтае патрабаванне ігнаруюць. З такімі праводзяць тлумачальныя гутаркі, але Святлана Нячай распавяла, што

«парадак прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці, якая таксама прадугледжана, будзе растлумачаны крыху пазней, і яна будзе безумоўная ўкаранёная».

Дарэчы, за парушэнне санітарных нормаў 5 кіроўцаў транспартных сродкаў на Магілёўшчыне пазбавілі вадзіцельскіх картак на іх маршрутах, 18 кіроўцам выдадзены прадпісанні і папярэджанні. Каля 60 службовых асоб прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за невыкананне правілаў на аб'ектах гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання.

«Эпідэміялагічная сітуацыя ў краіне, у тым ліку ў нашым рэгіёне, дастаткова напружаная і сур'ёзная — захворванне рэспіраторнымі інфекцыямі расце.

У Магілёўскай вобласці яна павялічылася на 50% да ўзроўню папярэдняга тыдня.

Сярод захварэлых пераважае дарослае насельніцтва — 57,4%, а найбольшы рост адзначаецца ў групе 20-29 гадоў, — падкрэсліла Святлана Нячай. — Шырокае распаўсюджванне атрымаў індыйскі штам каранавіруса, які адрозніваецца высокай заразнасцю, хуткім інкубацыйным перыядам і досыць цяжкім працяканнем захворвання».

Масачны рэжым стаў абавязковым. Якім можа быць штраф?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера