Знайсці
20.09.2021 / 13:44РусŁacБел

Гурэнка пакінуў салігорскі «Шахцёр». Ён не пракіраваў ім і двух месяцаў

Галоўны трэнер чэмпіёна Беларусі па футболе салігорскага «Шахцёра» Сяргей Гурэнка пакінуў клуб. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт гарнякоў.

Прэсбол

Заяўляецца, што бакі вырашылі спыніць супрацоўніцтва па двухбаковай згодзе. Да прызначэння новага галоўнага трэнера рыхтаваць каманду будзе трэнерскі штаб на чале з настаўнікам дублёраў Станіславам Суворавым.

Гурэнка быў прызначаны галоўным трэнерам 24 ліпеня. Пад яго кіраваннем клуб атрымаў тры перамогі, адну нічыю і чатыры паразы, у тым ліку вылецеў з Лігі канферэнцый.

У мінулым туры «Шахцёр» прайграў БАТЭ і саступіў верхні радок у табліцы чэмпіянату Беларусі, але ў салігорцаў ажно тры гульні ў запасе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера