Знайсці
07.09.2021 / 12:45РусŁacБел

Польшча ўжо пабудавала 40 кіламетраў плота на мяжы з Беларуссю

Да ўзвядзення агароджы на мяжы Польшча прыступіла ў канцы жніўня. Па стане на сёння ўзведзена амаль 40 км плота (усяго мяжа складае 398,6 км). Паралельна ствараецца сетка, якая абараняе жывёл ад калецтваў, паведаміў у сваім твітары міністр нацыянальнай абароны Марыуш Блашчак.

Фота з твітара Марыуша Блашчака

Таксама паведамляецца. што ў панядзелак была раскрыта 191 спроба незаконнага перасячэння мяжы. У выніку затрыманыя 17 нелегалаў: 9 з Конга, 4 з Афганістана, 3 з Ірака і адзін камерунец. 

Усяго з пачатку жніўня спыненыя спробы незаконнага перасячэння мяжы чатырох тысяч мігрантаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930