Знайсці
22.08.2021 / 13:33РусŁacБел

«Адчыніў дзверы, за валасы выцягнуў з машыны, нагой даў, б**». З’явіліся новыя злівы праслушкі сілавікоў

У інтэрнэт выклалі аўдыя тэлефоннай размовы, дзе гучаць галасы, падобныя да галасоў намесніка начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Ігара Падвойскага і першага намесніка начальніка УУС Мінаблвыканкамі Віталя Казлова.

Падчас гутаркі абмяркоўваецца шэраг сітуацый, звязаных з пратэстамі ў Беларусі.

Ігар Падвойскі скардзіцца, што замучыўся, бо ў гэты дзень біў чалавек семдзесят раварыстаў і займаўся аўтамабілістамі, якія сігналілі.

Распавядае суразмоўцу, што калі жанчына-кіроўца запатрабавала ад сілавікоў патлумачыць ёй правы, ён падышоў, выцягнуў яе за валасы з машыны, ударыў нагой, а потым яшчэ і стукнуў галавой. Убачыўшы гэта, іншы пасажыр аўто сам пабег у бусік. З гэтага суразмоўцы смяюцца і анансуюць, што камусьці «заўтра дадуць ляшчоў».

Са слоў, меркавана, Падвойскага вынікае, што ў дзень размовы забралі каля дваццаці машын. BMWX6 узялі за пытанне кіроўцы: «У чым справа? Што, пасігналіць нельга?» «Нельга. І машыны ў цябе больш няма». Смех.

Падвойскі таксама распавядае пра свой даклад кіраўнікам сілавых ведамстваў, дзе быў і Раўкоў (тагачасны дзяржсакратар Савета бяспекі), і Вакульчык (тагачасны кіраўнік КДБ), і асабістыя размовы з ім, пасля якіх у яго «кашуля была мокрая».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031