Знайсці
07.07.2021 / 14:16РусŁacБел

У Туркменістане абвясцілі абавязковую вакцынацыю. Але там афіцыйна няма выпадкаў кавіду

Вакцынацыя ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19 аб'яўлена абавязковай для ўсіх дарослых грамадзян Туркменіставна, якія не маюць медыцынскіх супрацьпаказанняў для прышчэпкі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні інфармацыйнага цэнтра Міністэрства аховы здароўя і медыцынскай прамысловасці краіны, апублікаваным у газеце «Нейтральны Туркменістан», паведамляе РБК.

«Для эфектыўнасці вакцынапрафілактыкі кожны з нас павінен актыўна ўдзельнічаць у гэтым працэсе <…>. Усе старэйшыя за 18 гадоў пры адсутнасці медычных супрацьпаказанняў для атрымання прафілактычнай прышчэпкі супраць COVID-19 падлягаюць вакцынацыі», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Паводле афіцыйных звестак, у Туркменістане да гэтага часу не зафіксавана ніводнага выпадку заражэння COVID-19.

У канцы чэрвеня прэзідэнт краіны Гурбангулы Бердымухамедаў яшчэ раз заявіў пра гэта на нарадзе з кіраўнікамі надзвычайнай камісіі па барацьбе з распаўсюджваннем хвароб. Ён таксама згадаў пра важнасць прафілактыкі распаўсюджвання COVID-19 і ўказаў на неабходнасць дадатковых мер.

Прафілактычнымі мэтамі патлумачылі вакцынацыю ад COVID-19 і ў паведамленні туркменскага Мінздароўя.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера