Знайсці
05.07.2021 / 15:59РусŁacБел

Трагічна загінуў 24-гадовы брамнік хакейнай зборнай Латвіі: піратэхніка

Галкіпер нацыянальнай каманды Латвіі па хакеі Маціс Кіўленіекс, які гуляў у клубе НХЛ «Каламбус Блю Джэкетс», пайшоў з жыцця ў 24 гады.

Delfi.lv

Паводле Delfi, галкіпер памёр ад траўмы, атрыманай у выніку неасцярожнага абыходжання з піратэхнікай падчас святкавання Дня незалежнасці ў ЗША, які адзначаюць 4 ліпеня. Асколак петарды трапіў у сэрца, ён памёр на месцы.

У маі 24-гадовы Кіўленіекс гуляў за зборную Латвіі на чэмпіянаце свету ў Рызе. Правёў чатыры гульні. У сярэднім за матч ён прапускаў 2,18 шайбы і адбіў 92,2% кідкоў. У самым першым матчы Кіўленіекс дапамог зборнай Латвіі атрымаць гістарычную перамогу над Канадай (2:0), якая затым дайшла да фіналу і заваявала залатыя медалі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера