Знайсці
02.07.2021 / 20:29РусŁacБел

МЗС Украіны пра заявы Лукашэнкі: Абвінавачванням пярэчым

Украіна катэгарычна пярэчыць абвінавачванням Аляксандра Лукашэнкі ў пастаўках зброі і ўмяшанні ва ўнутраныя справы Беларусі. У МЗС не пацвердзілі закрыццё ўкраінска-беларускай мяжы.

mfa.gov.ua

Пра гэта ў каментары РБК-Украіна заявіў спікер МЗС Украіны Алег Нікаленка.

«Украіна катэгарычна адкідае абвінавачванні Аляксандра Лукашэнкі пра нібыта пастаўкі зброі. Мы ніколі не ўмешваліся ва ўнутраныя справы Беларусі. Не збіраемся гэтага рабіць і ў будучыні», — адзначыў Нікаленка.

Паводле яго слоў, ад афіцыйнага Мінска Кіеў чакае такой жа пазіцыі і каб мяжа паміж краінамі заставалася прасторай бяспекі.

«Палітыка нашай дзяржавы накіраваная на падтрыманне законных інтарэсаў беларускага народа, які заслугоўвае годнага жыцця ў дэмакратычнай краіне, дзе паважаюцца правы чалавека і існуе вяршэнства права», — дадаў прадстаўнік МЗС.

Ніколенка адзначыў, што заявы Лукашэнкі ў дачыненні да Украіны як аб знешняй пагрозе для Беларусі «ўкладваюцца ў палітыку дэзінфармацыі, рэпрэсій і запалохвання беларускага насельніцтва».

«Перакананыя, што ніякія абсурдныя абвінавачванні і запалохванні не змогуць адцягнуць беларускі народ ад дружалюбнага ўкраінскага народа і Украіны як дзяржавы, якая паважае і абараняе правы людзей», — падкрэсліў ён.

Прадстаўнік МЗС таксама адзначыў, што ўкраінскі бок пакуль не атрымліваў афіцыйных паведамленняў аб закрыцці мяжы з боку Беларусі. «Ад такога кроку пацярпіць найперш беларускі народ», — рэзюмаваў Нікаленка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031