Знайсці
02.07.2021 / 16:08РусŁacБел

У Маскве ўсіх хворых на ВРВІ прыраўнялі да пацыентаў з кавідам

У Маскве пацыенты з дыягназам ВРВІ будуць разглядацца як хворыя на каранавірус.

Пра гэта паведаміла намеснік мэра па пытаннях сацыяльнага развіцця, кіраўнік гарадскога аператыўнага штаба Анастасія Ракава.

«Да атрымання адмоўнага тэсту ўсе хворыя на ВРВІ павінны выконваць рэжым ізаляцыі», — сказала Ракава.

З 2 ліпеня, па яе словах, усім пацыентам з ВРВІ ў Маскве будуць рабіць экспрэс-тэсты на антыген, які дапаўняе ПЛР-тэст на кавід. Таксама будуць праводзіць тэставанне ўсіх, хто пражывае ў адным памяшканні з хворым. Са слоў Ракавай, гэта дазволіць прыступіць да «неадкладнага лячэння».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031