Расія паскардзілася ва УЕФА з-за формы зборнай Украіны
Расійскі футбольны саюз накіраваў зварот ва УЕФА з-за формы зборнай Украіны, якая будзе выкарыстоўвацца на Еўра-2020, піша «Чемпионат».
У лісце «звярнулі ўвагу на выкарыстанне палітычных матываў у форме зборнай Украіны», адзначыўшы, што гэта парушае прынцыпы УЕФА, якія забараняюць палітычныя выказванні.
На форме зборнай Украіны намаляваны контур тэрыторыі краіны, у тым ліку акупаваны Расіяй Крым. Акрамя гэтага, на футболкі нанесены патрыятычны лозунг «Слава Украіне — героям слава!».
У самім УЕФА 7 чэрвеня афіцыйна заявілі, што форма не парушае рэгламенту.
Крым быў незаконна акупаваны Расіяй у 2014 годзе па выніках «рэферэндуму». За межамі Расіі яго вынікі не прызналі.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Беларусь хоча разам з Расіяй будаваць караблі
 4
Бубнач «Карозіі металу» трапіў у кому пасля затрымання на канцэрце. Гурт спыняе дзейнасць
 2
У Дуброўне знайшліся сілавікі-экстрасэнсы. Яны «выкрылі» экстрэмісцкі рэпост за тры дні да таго, як ён быў зроблены
 1
Прэм'ер Галоўчанка паляцеў у Егіпет
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера