Знайсці
25.11.2019 / 14:4213РусŁacБел

У Дрэздэне абрабавалі вядомы музей: страты могуць скласці 1 мільярд еўра

У Дрэздэне ў панядзелак невядомыя праніклі ў музей старадаўніх ювелірных вырабаў «Зялёнае скляпенне» (Grünes Gewölbe). На месца прыехалі супрацоўнікі крымінальнай паліцыі, вядуцца пошукі рабаўнікоў. Дрэздэнскі замак, дзе знаходзіцца калекцыя, ачэплены ў сувязі са следчымі дзеяннямі, піша Deutsche Welle.

Як мяркуецца, са скарбніцы былі скрадзеныя ўпрыгажэнні на агульную суму каля мільярда еўра, паведамляе таблоід Bild. Паводле яго інфармацыі, прыкладна а 5-й раніцы па мясцовым часе быў здзейснены падпал электрашчыта пад мастом Аўгуста Моцнага, які забяспечвае электрычнасцю «Зялёны звод» і іншыя дзяржаўныя музеі. Затым зламыснікі прабраліся ў будынак, дзе захоўваецца калекцыя. Здабычай сталі толькі ўпрыгажэнні, а не вазы, карціны і іншыя больш буйныя прадметы.

Прэм'ер-міністр Саксоніі, дзе знаходзіцца Дрэздэн, Міхаэль Крэчмер напісаў у сваім мікраблогу ў Twitter, што крадзеж закрануў усю федэральную зямлю. «Без «Зялёнага скляпення» нельга ўявіць сабе гісторыю Саксоніі. Каштоўнасці, якія захоўваюцца тут, стваралі на працягу многіх соцень гадоў людзі нашай Свабоднай дзяржавы», — заявіў Крэчмер.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031