Знайсці
26.08.2019 / 11:4822РусŁacБел

Лукашэнка распавёў, як трэба апранаць дзяцей у школу. А таксама два разы згадаў свядомых

Фота Сяргея Гудзіліна

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў забяспечыць падрыхтоўку да школы ўсіх без выключэння дзяцей. Пра гэта ён заявіў сёння, прымаючы з дакладам міністра адукацыі Ігара Карпенку, паведамляе БелТА

«Дзеці ідуць у школу. Самае галоўнае маё патрабаванне ў гэтыя дні — дзеці павінны быць аднолькавымі — яны павінны быць добра апранутыя (я не кажу, што аднолькава апранутыя, але добра апранутыя).

Хто танней, хто багацей. Мы багатых не прымусім апранаць сваіх дзяцей прасцей. Калі яны хочуць апрануць неяк лепей (можа, у іх касцюмы будуць з нейкіх імпартных тканін або кашулі нейкія іншыя і гальштукі), гэта іх права. Але ўсё дзеткі павінны быць прыстойна апранутыя, прыйсці з прыстойнымі партфелямі у школу. І гэтак далей», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Таму трэба ў астатнія дні звярнуць асаблівую ўвагу на тых, хто з-за пэўных абставінаў не можа надаць дастаткова ўвагі сваім дзеткам. Гэта вось такое чалавечае да вас патрабаванне», — дадаў ён.

Карыстаючыся выпадкам, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ён традыцыйна звяртае ўвагу на пытанні ў школьнай адукацыі.

«Дзеці ідуць у школу. Звычайнае патрабаванне. І каб зноў нашы «свядомыя» не палічылі, што прэзідэнт перадвыбарчую кампанію праводзіць і гэтак далей. Я проста хачу, выпадак прадставіўся, сказаць, што я ў парламент не збіраюся абірацца. Таму ніякай перадвыбарнай кампаніі асабіста ў прэзідэнта няма і быць не можа», — падкрэсліў ён.

«А тое, што ў краіне парламенцкія выбары, я як кіраўнік дзяржавы (з мяне абавязкі ніхто не здымаў) павінен займацца гэтымі палітычнымі рэчамі. Па вялікім рахунку, каардынаваць гэтую працу. Ні для каго не сакрэт. Я гэта да таго сказаў, што не хацелася б, каб і гэта сустрэча была аформлена перш за ўсё так званымі свядомымі, як перадвыбарная нейкая кампанія. Я заўсёды цікаўлюся сітуацыяй у школах. Прытым публічна гэта раблю ў розных формах», — дадаў беларускі кіраўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031