Знайсці
05.08.2016 / 17:302РусŁacБел

Першы ў краіне НD-тэлеканал пачаў працу ў Гродна

Рэгіянальны тэлеканал «Гродна Плюс» першым у краіне пачаў вяшчанне ў HD-фармаце. Сімвалічны пуск пераходу на перадачу відэа высокай выразнасці зроблены сёння ў час рэспубліканскага семінара аб рабоце сродкаў масавай інфармацыі ў Гродне.

Неабходнае абсталяванне было закуплена ў канцы 2015 года, а ўжо ў маі 2016-га канал пачаў тэставае вяшчанне ў новым фармаце. З гэтага дня відэа высокай выразнасці будзе даступнае ўсім гледачам тэлеканала. Акрамя таго, тэстуецца магчымасць уключэння канала ў пакет Zala.

«Гродна Плюс» працуе штодня з 7.00 да 23.00, акрамя таго, у структуру ўваходзіць радыё MFM 105.0, вяшчанне якога ажыццяўляецца ў кругласутачным рэжыме і пакрывае тэрыторыю ў радыусе 60 км ад Гродна. Штат прадпрыемства — 30 чалавек.

Паводле БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031