Знайсці
13.10.2015 / 21:11РусŁacБел

З тысяч фатаграфій праекта «Архіў Апалона» зрабілі фільм пра высадку на Месяц ВІДЭА

Карыстальнік сайта абмену відэаролікамі Vimeo пад нікам harrisonicus змантаваў кароткаметражны фільм пра палёт і высадку на Месяц — з многіх тысяч фатаграфій, апублікаваных на старонцы праекту «Архіў Апалона». Пра гэта паведамляецца ў блогу Vimeo.

Ролік, змантаваны па тыпу пакадравай кіназдымкі, заняў каля трох хвілін. Саўндтрэкам да фільма сталі дзве кампазіцыі: «Lift Motif» Кевіна Маклаўда і «Start Start» гурту Built By Snow.

Больш за 8,4 тысячы фатаграфій у высокім разрозненні, атрыманых амерыканскімі астранаўтамі падчас палётаў на Месяц, былі ў кастрычніку 2015 года выкладзеныя ў сеціва касмічным энтузіястам Кіпам Тыгам. Ён збіраў архіў 15 гадоў.

На фотаздымках — не толькі пустынныя ландшафты спадарожніка Зямлі і касмічныя апараты, але і побыт амерыканскіх астранаўтаў. Усе здымкі былі зробленыя на камеру Hasselblad. Архіў яшчэ будзе папаўняцца, паколькі ў ім адсутнічаюць фатаграфіі з 7-й, 8-й, 9-й, 10-й і 13-й місій «Апалона».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031