Знайсці
01.09.2015 / 18:312РусŁacБел

Запушчаны абноўлены сайт пра беларускія даменныя зоны

1 верасня ў інтэрнэце стаў даступны абноўлены афіцыйны сайт нацыянальных даменных зон Беларусі.by і.бел — http://cctld.by. Абнаўленне сайта ў значнай ступені прадыктаванае з'яўленнем зоны.бел, рэгістрацыя даменаў у якой стартавала 1 сакавіка 2015 года. 

Рэсурс мае шэраг карысных функцый, сярод якіх сэрвіс праверкі прыналежнасці даменных імён у зоне.бел, што атрымаў сваю назву ад англійскага пытання «Who is?» («Хто?»). 

Як адзначаюць адміністратары рэсурсу, сэрвіс Whois дазваляе за некалькі секунд праверыць статус дамена.бел і.by і звязацца з яго ўладальнікам. Калі дамен заняты, то наведвальнік сайта атрымае звесткі пра рэгістратара, уладальніка (уладальнік дамена — фізічная асоба ў адрозненне ад юрыдычнай можа ўтаіць свае даныя) і стан дамена (даты стварэння, апошняга абнаўлення і завяршэння рэгістрацыі). Звязацца з уладальнікам даменнага імя незалежна ад яго тыпу можна ў тую ж хвіліну: пры дапамозе зручнай формы зваротнай сувязі на старонцы вынікаў праверкі. 

Акрамя гэтага, на сайце пашыраны раздзел статыстыкі: зараз можна даведацца не толькі інфармацыю аб колькасці рэгістрацый па гадах, тыпу рэгістрантаў і краінах. Сэрвіс таксама дае звесткі пра колькасць рэгістрацый даменаў.by і.бел сёння і ў пэўны месяц, пра агульны лік даменаў з пачатку рэгістрацый. Так, на момант запуску сайта колькасць даменаў.by перавысіла 121 тысячу, а даменаў.бел — склала больш за 2,5 тысячы рэгістрацый.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031