Знайсці
01.09.2015 / 16:256РусŁacБел

Бёртанаўская «Аліса» выкрыла псіхічныя расстройствы

Цяпер навукоўцы шукаюць іншыя «фільмы-дэтэктары».

Джоні Дэп у ролі Капялюшніка ў «Алісе ў краіне цудаў»

Фільм Ціма Бёртана «Аліса ў краіне цудаў» 2010 года і магнітна-рэзанансная тамаграфія дазволілі з дакладнасцю ў 80% вылічыць людзей з псіхічнымі адхіленнямі, перадае Science Daily заяву навукоўцаў Еўрапейскага каледжа нейрапсіхафармакалогіі.

Яскравы і сюррэалістычны фільм дазваляе выявіць нават слабыя сляды расстройстваў псіхікі. Мозг здаровых і хворых людзей па-рознаму рэагуе на стужку — магчыма, людзі па-рознаму ўспрымаюць фільм і па-рознаму ставяць сябе на месца персанажаў.

У межах эксперыменту фільм пад МРТ-назіраннем паглядзелі 32 здаровых чалавекі і 46 чалавек, якія прынамсі аднойчы звярталіся да псіхіятра і праходзілі лекаванне. Даследчыкі выявілі, што асабліва яскравыя адрозненні бачныя ў прадклінні, участку цемянной долі на ўнутранай паверхні абодвух паўшар’яў мозгу, меркавана звязаным з кароткачасовай памяццю, зрокава-прасторавай арыентацыяй, свядомасцю і разважаннямі пра сябе. З даволі высокай дакладнасцю ў 80% атрымалася адрозніць здаровых ад хворых ці некалі хворых.

У бліжэйшы час навукоўцы правераць, ці атрымаецца пабачыць адрозненні падчас прагляду іншых (сюррэалістычных ці звычайных) фільмаў і паспрабуюць даць адказ на тое, ці магчыма ўжываць «Алісу» ў ранняй дыягностыцы псіхічных расстройстваў.

Аляксандр Арсёнаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031