Знайсці
01.09.2015 / 14:3013РусŁacБел

Някляеў. Адзін

Чужы чужым — яны знайшлi свайго,
Не свой сваiм — яны пайшлi з чужымi,
Не тузайся нi з тымi, нi з другiмi.
Як ты адзiн — ты больш за аднаго.

У высi птушка,
Рыба ў глыбiнi,
Вандроўнiк на фантомным небакраi,
Як ты адзiн — ты не змарнуеш днi
На тое, каб спазнаць законы зграi.

Як ты адзiн — аднойчы ўночы ты,
Угледзеўшы iмгненны след каметы,
Уцямiш таямнiцу пустаты,
З якой Гасподзь саткаў усе Сусветы.

Як ты адзiн — ты боскай тканкi нiць
У вушка голкi зловiш i, быць можа, 
Пустое станеш ткаць, пустое шыць, — 
Як ты адзiн,
Як Бог у тым паможа.

Уладзімір Някляеў, facebook.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031