Знайсці
28.07.2015 / 21:3331РусŁacБел

У Мінску кіроўца Audi A6 з Расіі напаў на нявопытнага беларуса-кіроўцу Suzuki ВІДЭА

Інцыдэнт адбыўся паміж кіроўцамі машын, на якіх устаноўленыя расійскія (Audi) і беларускія (Suzuki) нумары. Сутыкненне інтарэсаў на дарозе вылілася ў бойку на праспекце Незалежнасці ў раёне станцыі метро «Маскоўская».

Прычына канфлікту засталася за кадрам відэа, аднак якой бы яна ні была, не можа апраўдаць дзеянні аўтамабіліста на Audi. Па словах аўтара запісу, усё адбылося з-за выпадковага «падразання» з боку недасведчанага кіроўцы.

Як відаць на запісу, кіроўца седана падчас прыпынку ў чаканні дазваляльнага сігналу святлафора выйшаў з машыны і, адкрыўшы пярэднія пасажырскія дзверы Suzuki з налепкай «Абмежаванне хуткасці 70», пракраўся ў салон красовера, каб напасці на кіроўцу. Адбылася бойка. Іншыя аўтамабілісты сталі сігналіць, і мужчына з аўтамабіля з расійскімі нумарамі вымушаны быў вярнуцца ў сваю машыну. Пасля канфлікт прадоўжыўся ў крайняй правай паласе.

«Пачалося ўсё з некарэктнага манеўру кіроўцы Suzuki, — распавёў аўтар запісу. — Ён ненаўмысна падрэзаў Audi. Было відаць, што мужчына (на выгляд каля 50 гадоў) за рулём красовера адчуваў сябе не вельмі ўпэўнена. Большасць бы выбачыла гэтую памылку, заўважыўшы налепку «70», але кіроўца седана вырашыў адпомсціць. Пасля бойкі Audi апярэдзіў Suzuki і паехаў прама, а «пачатковец» спрабаваў яго дагнаць — мабыць, каб запісаць нумары або прасачыць за яго маршрутам».

onliner.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031