Знайсці
18.12.2012 / 14:595РусŁacБел

Фільм Лазніцы «У тумане» выходзіць у беларускі пракат

Ад пачатку 2013-га.

У беларускі пракат фільм Сяргея Лазніцы «У тумане» плануецца выпусціць у пачатку наступнага года, а версію на дыску ў фармаце Blu-ray варта чакаць не раней за сярэдзіну 2013 года. Аб гэтым гендырэктар нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Алег Сільвановіч паведаміў 18 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Фільм „У тумане“ — не самы прывабны кавалачак для беларускага кінапракату, які працуе як пляцоўка па прасоўванні амерыканскага кінематографа з усімі вынікаючымі адсюль наступствамі. Але фільм выйдзе абавязкова», — падкрэсліў Сільвановіч.

Ён адзначыў, што

карціна Сяргея Лазніцы стала адной з нешматлікіх, якія ўдалося абараніць ад траплення на файлаабменнікі ў інтэрнэце да пачатку пракату.
Гэта адбылося ў тым ліку дзякуючы таму, што фільм зняты на плёнку, сказаў Сільвановіч.

Пагроза размяшчэння кіноматэрыяла на файлаабменніках з’яўляецца адной з прычын адмовы ад выпуску некаторых відаў прадукцыі «Беларусьфільма» на DVD, распавёў гендырэктар кінастудыі. Так, карціны студыі дакументальнага кіно «Летапіс» кінастудыі «Беларусьфільм» можна ўбачыць толькі на фестывалях і, магчыма, на тэлеканале «Сталічнае тэлебачанне», з якім цяпер вядуцца перамовы аб выпуску лінейкі праграм аб беларускім дакументальным кіно.

Аднак, як падкрэсліў Сільвановіч, у кнігарнях Беларусі ўсё ж такі можна купіць дыскі з некаторымі фільмамі нацыянальнай кінастудыі.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031