Знайсці
19.11.2021 / 13:43РусŁacБел

Аўстрыя абвясціла абавязковую вакцынацыю насельніцтва і ўвяла агульны лакдаўн

Раней лакдаўн быў уведзены для невакцынаваных.

Аўстрыя стала першай краінай Еўрасаюза, якая абвясціла пра абавязковую вакцынацыю грамадзян. Жыхары павінны цалкам прышчапіцца да 1 лютага 2022 года.

Пра гэта ў пятніцу абвясціў аўстрыйскі ўрад, піша Радыё Свабода.

Акрамя таго, улады ўвялі агульны лакдаўн на 10 дзён. Ён можа быць прадоўжаны максімальна да 20 дзён, заявіў канцлер Аляксандр Шэленберг.

З-за росту колькасці хворых каранавірусам 14 лістапада ўрад Аўстрыі ўвёў жорсткія абмежавальныя меры для невакцынаваных жыхароў краіны.

У Аўстрыі прышчэплена каля дзвюх трацін насельніцтва. Гэта адзін з самых нізкіх паказчыкаў у Заходняй Еўропе. Лакдаўн для непрышчэпленых закранае каля двух мільёнаў чалавек. Ім забаронена пакідаць дом без уважлівай прычыны, да якіх ставяцца паход на працу, у прадуктовы магазін ці да доктара. У грамадскія месцы ўваход для невакцынаваных зачынены нават з негатыўным ПЛР-тэстам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930