Знайсці
25.04.2024 / 22:151ŁacБел

ЗША ці Кітай — хто выйдзе пераможцам у вайне тэхналогій? Беларускі эканаміст не сумняецца ў адказе 

Адміністратыўны дырэктар Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Павел Данейка ў новым выпуску «Ток» выказаў сваё меркаванне пра будучыню Кітая.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і старшыня КНР Сі Цзіньпін падчас сустрэчы ў лістападзе 2023 года. Фота: Doug Mills / The New York Times via AP, Pool

Павел Данейка заўважыў, што ў вайне тэхналогій паміж дзвюма краінамі Кітай займаецца крадзяжом тэхналогій. Пра тое, каб гэтым займаліся амерыканцы, ён не чуў.

«Ёсць вельмі простая штука. Мы бяром гандаль Кітая і ЗША. Баланс на карысць Кітая. Задаём пытанне: калі нічога не купляць у Кітаі, Амерыка зможа гэта ўсё купіць недзе ў іншым месцы? Адказ «так».

Цяпер бяром экспарт ЗША ў Кітай. Калі паўторым тую ж аперацыю: нічога не будзем купляць у ЗША. Ці зможам гэта ўсё набыць у іншых краінах? Адказ «не»,

— разважае Данейка і тлумачыць, што ёсць цэлыя блокі прадукцыі, якія вырабляюцца толькі ў ЗША. Такім чынам, тэхналагічнае лідарства за Злучанымі Штатамі, а не за Кітаем.

Данейка заўважыў, што Фернан Брадэль, якога лічаць заснавальнікам сучаснай эканамічнай навукі, параўноўваў Кітай з каструлькай, на накрыўцы якой па цэнтры ручка — імператар. І ўсе пад ім.

«Табе нельга выскачыць вышэй за імператара. Але табе і не дадуць упасці. Гэта такое грамадства, заснаванае на канфуцыянскіх ідэях. Адна з іх — «кіравацца найлепшымі ўзорамі» — падрывае творчыя пачаткі»,

— расказвае Данейка і дадае, што ў 1990-х гадах у Кітаі было праведзена апытанне ўзроўню даверу да ўладаў. Вынікі былі вельмі высокімі. Але пазней высветлілася, што «Канфуцый іх прымушае гаварыць, што яны давяраюць».

Данейка лічыць, што далейшае развіццё Кітая — гэта зварот у сацыяльным плане да гэтай каструлькі. «Што яны цяпер і робяць, высякаючы мільярдэраў. А ў эканамічным плане гэта спыненне, стагнацыя.

Яны праскочылі этап развіцця, калі танная працоўная сіла была ключавым фактарам і [праз яе] яны атрымлівалі доступ да любых тэхналогій. Але ўсё гэта скончылася. Іх чакае доўгая стагнацыя. Гэтае грамадства зусім іншае, яно па-іншаму на ўсё глядзіць. Яны ўжо не будуць мець той дынамікі, якую мелі».

Глядзіце цалкам:

Чытайце таксама:

Чым беларускія прадпрымальнікі адрозніваюцца ад рускіх і ўкраінцаў

Данейка: У Нацбанку шмат прафесіяналаў, якія б маглі рухаць рэформы

Эканаміст Данейка ўпэўнены, што не горш за Лукашэнку змог бы манеўраваць паміж Захадам і Расіяй

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
44
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2
3
Эканаміст/адказаць/
26.04.2024
Пакуль жа 5-працэнтны рост ВУП Кітая ў 2023-м годзе - зусім някепскі паказчык. Ды й у некаторых тэхналагічных напрамках Кітай вырваўся наперад, ён ужо ў лідарах, яму больш не трэба красці. І гэтую небяспеку нельга перамяншаць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031