Знайсці
17.06.2011 / 17:2140РусŁacБел

У Мінску будуюць новую рэзідэнцыю? + фоты і рэндары праекта

Будынак выставачнага комплексу «БелЭкспа» таксама на рэканструкцыі. Па праекце новай рэзідэнцыі ён увойдзе ў яе склад.

Вялікая будоўля намячаецца на беразе Свіслачы, недалёка ад Драздоў, у трохкутніку між праспектам Пераможцаў, вуліцай Арлоўскай і Свіслаччу. З'явілася інфармацыя, што там можа паўстаць новая рэзідэнцыя. Як мяркуецца, у склад новага комплекса ўвойдзе рэканструяваны будынак выставачнага комплекса «БелЭкспа».

Рэканструкцыя ўжо закранула яго, як і паркавую тэрыторыю на вуліцы Арлоўскай і праспекце Пераможцаў. Сам будынак рэзідэнцыі паўстане ў цяперашняй паркавай зоне на беразе Свіслачы.

Будаўнікі, што працуюць над рэканструкцыяй комплекса «БелЭкспа», кажуць, што гэты будынак будзе прызначацца для ганаровых прыёмаў. За ім будзе парк з алеяй і фантанам, сярод якога і будзе стаяць новая рэзідэнцыя Лукашэнкі, мяркуюць яны.

Праектаванне ажыццявіла УП «Белпраект». У інтэрнэце з’явіліся рэндары праекта.

Чуткі пра новую рэзідэнцыю цыркулявалі ў Мінску даўно. Аднак пачатак працаў трапіў на няўдалы момант: краіна пагрузілася ў глыбокі фінансавы крызіс.

Фота: Сяргей Гудзілін

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031