Знайсці
14.11.2010 / 19:291РусŁacБел

На прэзентацыі кнігі Лянкевіча спявалі і жанілі комін

На вечарыну з прыехаў фальклорна-этнаграфічны гурт пад кіраўніцтвам Кацярыны Панчэня з вёскі Пагост Жыткавіцкага раёна.

На вечарыну з прыехаў фальклорна-этнаграфічны гурт пад кіраўніцтвам Кацярыны Панчэня з вёскі Пагост Жыткавіцкага раёна.

12 лістапада ў Мінску ў Інстытуце імя Гётэ адбылася прэзентацыя фотаальбома «Паганства» аўтараства Андрэя Лянкевіча. Вечарына прайшла пры поўным аншлагу, многія госці стаялі. Пераважная большасць прысутных складалася з моладзі, што і адзначыў Андрэй Лянкевіч перад пачаткам прэзентацыі.

Спачатку з дапамогай відэашэрагу і слайд-шоў адбылася знаёмства са зместам кнігі. У пэўны момант у залу ўвайшлі жанчыны з фальклорна-этнаграфічны гурта з вёскі Пагост Жыткавіцкага раёна, якім кіруе Кацярына Панчэня. Яны праспявалі колькі абрадавых песень, пасля чаго аўтар кнігі даў слова даследчыцы народнай творчасці і адной з стваральніц падляска-палескага фестывалю «Там по маёвуй росі» Ірыне Мазюк, якая падрыхтавала тлумачэнні да фотаздымкаў. Ірына Мазюк адзначыла, што фотаальбом «Паганства» стаў найперш мастацкім творам, а не проста дакументальнай фіксацыяй традыцый.

Напрыканцы прэзентацыі жанчыны з Пагосту прадэманстравалі «Жаніцьбу коміна» — абрад з тысячагадовай гісторыяй, першы з унесеных у спіс нематэрыяльных каштоўнасцяў Беларусі. Дзеля гэтага яны адмыслова прывезлі з Палесся «комін».

***

Кніга «Паганства» была надрукаваная ў літоўскім выдавецтве «Аrx baltica» пры падтрымцы польскага выдавецтва Fundacja Villa Sokrates і Нямецкага Фонду Маршала. Замовіць яе можна ў інтэрнэт-краме Knihi.by.

Сямён Печанко; фота Еўрарадыё, Tarantino

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031