Бывае інфаркт, а бывае «разбітае сэрца»
Вучоныя даказалі, што сіндром «разбітага сэрца» — не выдумка аўтараў жаночых раманаў.
Вучоныя даказалі, што сіндром «разбітага сэрца» — не выдумка аўтараў жаночых раманаў. Гэта хвароба, якая можа здарыцца ад моцнага эмацыйнага ці фізічнага шоку.
Стрэс ад страты каханага, аварыі ці нечаканага з’яўлення сяброў з крыкамі «З днём народзінаў!», могуць выклікаць прыступ, вельмі падобны да інфаркту.
Упершыню сіндром «разбітага сэрца» быў апісаны японскімі даследчыкамі ў 1990 годзе. Яны выказалі здагадку, што яго прычынай можа быць рэзкі выкід у кроў гармонаў стрэсу, такіх, як адрэналін.
Амерыканскія спецыялісты назіралі падобныя сімптомы ў 70 пацыентаў у 2004–2008 гадах. Кожнаму пятаму з іх было трэба неадкладнае лячэнне. Ва ўсіх пацыентаў былі ярка выяўленыя сімптомы, падобныя на сардэчны прыступ, такія як рэзкі боль у грудзях і цяжкасці дыхання.
Аднак навукоўцы адзначаюць, што
сіндром «разбітага сэрца» не нясе смяротнае небяспекі. Амаль усе, хто трапляе ў аддзяленне «хуткай» у крытычным стане з гэтай хваробай, выжываюць. Праблема ў іншым: рэдкае і малавывучанае захворванне цяжка дыягнаставаць. І паколькі хвароба «маскіруецца» пад інфаркт, пацыента і лечаць адпаведна. Між тым, многія працэдуры звычайнага «пасляінфарктнага» набора пацыентам з «разбітым сэрцам» не патрэбныя.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Беларусь прыляцеў Кадыраў?
 5
У Лемяшонка спыталі, чаму царква не моліцца за Лукашэнку. Той запэўніў, што моліцца нават за Качанаву
 4
Лукашэнка ў выступе паўтараў ідэі Марата Маркава. Асоба новага міністра інфармацыі ўжо вызначана?
 7
«Сілавікі і тыя адзін аднаго цураюцца». Экс-палітвязень расказаў, як пасля вызвалення жыве ў Беларусі
 1
Аператара A1 аштрафавалі за завышаныя цэны
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера