Знайсці
10.05.2024 / 09:458РусŁacБел

Украінка на мяжы з Беларуссю ў зялёным канале сказала пра грошы. Мінус $26 тысяч

Перасякаючы польска-беларускую мяжу на аўтобусе, грамадзянка Украіны везла з сабой буйную суму грошай. Але правезці іх ёй не ўдалося: у жанчыны канфіскавалі суму пасля таго, як яна пайшла па зялёным канале. Украінка была не супраць іх задэклараваць, толькі не ведала як, піша «Люстэрка».

Ілюстрацыйнае фота Наша Ніва

Пра гэтую справу стала вядома з пастановы суда Маскоўскага раёна Брэста, дзе адбываўся суд над жанчынай.

У пачатку 2024 года жанчына прадала на радзіме дом і аўтамабіль, і ў лютым з грашыма вярталася да свайго мужа праз Беларусь (раней сужэнцы выехалі з тэрыторыі Украіны да сваякоў). З сабой ва ўкраінкі былі ўсе грошы, якія накапіла сям’я і якія ўдалося выручыць за продаж нерухомасці і машыны — усяго 25 735 даляраў, 375 еўра, 2600 расійскіх рублёў, пяць беларускіх рублёў і 11 грыўняў, што па курсе роўна амаль 26,2 тыс. долараў.

Падчас перасячэння мяжы ўкраінка пайшла разам з іншымі пасажырамі па зялёным калідоры. Да жанчыны падышоў мытнік і запытаўся, ці вязе яна грошы. Тая адказала станоўча і паказала суму. Жанчыну адвялі ўбок, пералічылі грошы і канфіскавалі іх, склаўшы пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні паводле ч. 2 арт. 15.5 КоАП аб недэклараванні грашовых сродкаў.

На суд, які адбыўся 28 сакавіка 2024 года, жанчына не з’явілася, ейныя інтарэсы прадстаўляў адвакат. Ён прывёў тлумачэнні жанчыны пра тое, што яна другі раз у жыцці заязджала ў Беларусь, з грашыма — увогуле ўпершыню. Яна не ведала парадку дэкларавання, але не хавала, што мела з сабой вялікую суму.

На судзе мытнікі заявілі, што, пераступіўшы рысу зялёнага калідора, жанчына фактычна заявіла пра адсутнасць тавараў і грошай, якія трэба дэклараваць.

Да гэтага, маўляў, у яе была магчымасць азнаёміцца з інфармацыйнымі стэндамі перад мытным пастом, а з пытаннем аб парадку дэкларавання яна магла звярнуцца да мытніка яшчэ да таго, як перасекчы рысу зялёнага калідора. Відэафайлы, вынятыя з камер мытні, на якіх павінна было быць зафіксаванае правапарушэнне, у судзе не адкрыліся, што не стала перашкодай для суддзі.

У выніку суд прыйшоў да высновы, што ўкраінка вінаватая ў правапарушэнні, і прызначыў ёй штраф у 5 базавых велічынь (200 рублёў), а таксама канфіскаваў усю незадэклараваную суму грошай. Пры гэтым, як адзначае выданне, ч. 2 арт. 15.5 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу як з канфіскацыяй незадэклараваных сродкаў, так і без яе. Тым не менш суддзя вырашыла пакінуць украінку без усіх зберажэнняў сям’і.

Чытайце таксама:

Жыхар Баранавічаў з-за тэхнічнай памылкі атрымаў 700 тысяч рублёў, але патраціў не ўсё

У Слоніме таксіст зрабіў заўвагу неахайным пасажырам. Тыя ў кішэню за словам не палезлі — і пачаліся прыгоды

Cуд наклаў на Пратасевіча штраф — 24,5 мільёна рублёў. Ён у шоку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
11
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
12
Абуральна
33
1
Парушэнні ў судзе /адказаць/
10.05.2024
ром, праблема ў тым, што раптам не адкрыліся відэафайлы, вынятыя з камер мытні, на якіх павінна было быць зафіксаванае правапарушэнне. То бок фактычных доказаў парушэння няма. Усё толькі са словаў мытнікаў. А яшчэ праблема з сумленнем (совестью) у суддзі. Суддзя магло б прысудзіць толькі штраф ( і толкі пасля прагляду відэа доказаў!), а не рабаваць чалавека, адбіраючы ўсю маёмасць сям'і.
1
Чаркашкварка/адказаць/
10.05.2024
Гэтыя калiдоры ужо дауно сталi iнструментам рабавання людзей.
0
Woodoo Cult/адказаць/
12.05.2024
ром, ты реально не понимаешь, дегенерат? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031