Знайсці
07.05.2024 / 18:594РусŁacБел

Мінаабароны ў відэа пра вучэнні з ядзернай зброяй паспрабавала заблюрыць самалёт, але нешта пайшло не так

У беларускай арміі пачалася сінхронная з Расіяй раптоўная праверка гатоўнасці сіл і сродкаў носьбітаў ядзернай зброі. Мінабароны паспяшалася апублікаваць відэа пра мерапрыемства. З рэтушшу ўзніклі пытанні.

Скрыншот відэа: ВоенТВ

У роліку праграму праверкі каментуе начальнік Генштаба Віктар Гулевіч. На відэа дэманструюць пасадку самалёта Су-25, які можа несці ядзерную зброю.

Аўтары роліка вырашылі заблюрыць некаторыя часткі самалёта, але нешта пайшло не так. Напрыклад, на борце ўсё ж можна разгледзець нумар, які захацелі схаваць.

Скрыншот відэа: ВоенТВ

Дзіўна выглядае рэтуш і на агульным плане — хутчэй за ўсё, тут таксама блюрылі нумары. Заблюраны абвес падобны да дадатковых паліўных бакаў Су-25.

Падрабязнасці праверкі на сходзе ў гонар 9 мая раскрыў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, будзе рабіцца падача боепрыпасаў з ядзернай зброяй у ракетныя і авіяцыйныя вайсковыя часці, загрузка іх на пускавыя ўстаноўкі і падвеска на самалёты.

Ракетныя дывізіёны аператыўна-тактычных комплексаў «Іскандэр» і «Паланэз» будуць патаемна выведзеныя на прызначаныя пазіцыі і будуць адпрацоўваць пытанні нанясення ракетных удараў для адбіцця імавернага нападу.

Праверка пачалася проста падчас сходу ў Палацы Рэспублікі, на якім прысутнічае і кіраўнік Мінабароны Віктар Хрэнін.

@nashanivanews У Беларусі пачалася праверка ядзернай зброі #ядерноеоружие#беларусь#лукашенко#александрлукашенко#беларусьновости#новостибеларуси#беларускаямова♬ الصوت الأصلي - كشتانينا

Чытайце таксама:

Пачалася раптоўная праверка гатоўнасці сіл і сродкаў носьбітаў тактычнай ядзернай зброі

Лукашэнку падчас «раптоўнай» праверкі паказалі тое, што перад гэтым рэпеціравалі цягам месяцаў

Лукашэнка праінспектаваў ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
13
Ха-ха
25
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
8
0
Ёсік/адказаць/
07.05.2024
Блазаны. Лукашэнка расказаў, як падвешваць пад крылы ЯЗ, як Паланэзамі карыстацца ды Іскандэрамі? Ці вайскоўцы ведаюць безь яго.
0
Ганьба/адказаць/
07.05.2024
Убогія
1
Хирург/адказаць/
07.05.2024
Больше на деревенский сартир похоже... ну так взлетел не взлетел, чего лямку тяните? А что там за петушонок размалёваный на бочине, типа тонкий намёк на ориентацию пилотов?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031