Знайсці
17.04.2024 / 22:02РусŁacБел

«Кіберы» расказалі, як лепш тлумачыць правілы бяспекі старэйшым людзям

Рэпрэсіі датычаць усіх беларусаў, а матэрыялы па бяспецы могуць быць незразумелымі без тлумачэнняў. Мы дадалі таксама спасылкі на нашы самыя важныя гайды па бяспецы, якія дапамогуць навучыць пажылых сваякоў.

Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Важна тлумачыць старым людзям магчымыя рызыкі. Раскажыце сваім сваякам, што нават старых людзей караюць за актыўнасць у інтэрнэце, прычым жорстка. Для ілюстрацыі падбярыце для іх прыклады.

Самыя пажылыя палітвязні — хто яны і за што іх арыштавалі

Сталыя людзі могуць дрэнна разумець інструкцыі, але важна патлумачыць ім так, каб яны зразумелі. Калі змусіць іх бяздумна зрабіць нейкія дзеянні, то яны не здолеюць уласнаручна іх паўтарыць і вашы старанні будуць марнымі.

Пастарайцеся тлумачыць як мага больш дасціпна і паказваць на прыкладах. Перапытвайце ў сталых людзей, ці не забываюцца яны сачыць за бяспекай і паўтарайце «курс», калі ў іх нешта не ўдаецца.

Перад пачаткам навучання дапамажыце сваяку пачысціць камп'ютар і сацсеткі. Важна, каб вы не проста забіралі сабе дэвайсы, але тлумачылі, што рабіць і чаму гэта важна, даючы чалавеку магчымасць рабіць гэта ўласнаручна.

Тлумачце толькі самае асноўнае. Імаверна, большасці сталых людзей не патрабуюцца вельмі складаныя налады бяспекі. Асаблівую ўвагу звярніце на тое, як чалавек карыстаецца сацсеткамі, месенджарамі, Gmail і ютубам, а таксама ці захоўвае файлы ў воблачным сховішчы.

Самыя важныя гайды па бяспецы ад «Нашай Нівы»

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Затрымліваюць людзей, у якіх адшукалі фота з пратэстаў у Google Photos. Як абараніць сябе — пакрокавы гайд

Як надзейна вычысціць фоты з вашых смартфонаў — падрабязны гайд

Telegram і не толькі — як правільна пачысціць месенджары, каб не трапіць пад рэпрэсіі. Падрабязны гайд

Як правільна чысціць свой акаўнт у Instagram, каб засцерагчы сябе. Падрабязны гайд

Як пачысціць і абараніць ваш YouTube — падрабязны гайд

Як засцерагчы сябе ў VK, Facebook і «Аднакласніках» — падрабязны гайд

Расказваем, як даведацца, дзе і каму вы ставілі лайкі ў сацсетках, і перастрахавацца

Што менавіта сілавікі правяраюць у смартфонах затрыманых беларусаў і як абараніцца

Як надзейна пачысціць акаўнт у TikTok — падрабязны гайд

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

67-гадовая беларуска вярнулася са Швецыі. Цяпер ёй пагражае да дзесяці гадоў турмы

Як надзейна выдаліць фота з iPhone і iCloud — падрабязны гайд

За каментары затрымалі айцішніка, які выдаліў тэлеграм-акаўнт паўтара года таму. Вось як яго знайшлі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031