Знайсці
21.05.2023 / 19:3014РусŁacБел

Затрымліваюць людзей, у якіх адшукалі фота з пратэстаў у Google Photos. Як абараніць сябе — пакрокавы гайд

Адзін з нашых чытачоў пасля навіны пра затрыманне ў аэрапорце вырашыў тэрмінова праверыць тэлефоны сваёй сям'і. Мужчына адшукаў у Google Photos сваёй старэйшай сваячкі вельмі шмат старых фота з пратэстаў. Ён моцна здзівіўся: жанчына даўно памяняла тэлефон пасля 2020-га і зусім не ведала, што там мог застацца нейкі «кампрамат». Тлумачым, што адбылося і як абараніць сябе і сваіх блізкіх.

Як фота трапляюць у Google Photos?

Смартфоны на базе Android прапануюць сінхранізаваць вашы фота з воблачным сховішчам. Калі вы аднойчы ўключылі гэтую функцыю, то ўсе вашы фота аўтаматычна будуць загружацца ў Google Photos, і калі вы выдаліце іх са смартфона, то там яны могуць застацца.

Таксама калі вы мянялі смартфон і не чысцілі Google Photos, то, імаверна, там засталася вялікая частка выяў са старога апарата. Тое ж можа здарыцца і з файламі на вашым гугл-дыску.

Гэта зроблена для зручнасці: вы іх не згубіце нават тады, калі зламаецца або згубіцца смартфон, а доступ да іх можна атрымаць з любой прылады. Але відавочна без аглядкі на рэаліі сучаснай Беларусі.

Як пачысціць Google Photos і Google Drive

Пра гэта мы пісалі ў нашым вялікім гайдзе пра ачыстку Google-акаўнта. Але мы пераствараем гэтую частку адмыслова для Android-тэлефонаў.

Гугл можа выдаць гісторыю вашых перамяшчэнняў. Як абараніць ваш Google-акаўнт — падрабязны гайд

  • Спачатку знайдзіце на вашым тэлефоне праграму, якая называецца «Фота» (Photos, «Фото»). Яна мае такі значок.

Іконка праграмы Google Photos. Фота: creazilla.com

  • Адкрыйце праграму. Там вы ўбачыце спіс вашых фота — праглядзіце іх, асабліва звяртаючы ўвагу на фота з 2020-га года.

Так будуць выглядаць падборкі фота на кожную з дат

  • Да прыкладу, вы знайшлі там фота, якое хочаце выдаліць. Доўга націсніце на яго, і яно выдзеліцца, а ў левым верхнім куце фота з'явіцца сіняя птушачка. Там жа можна выдзеліць адразу ўсе фота — насупраць даты з'яўляецца «птушачка».

Так выглядае адно выдзеленае фота ў Google Photos

  • Заўважце — фота, якія ёсць на дыску, пазначаныя ў правым ніжнім куце іконкай «воблачка». Далей націсніце «Выдаліць» (Delete) у меню, якое адкрыецца знізу. Пасля гэтага з'явіцца акенца пацвярджэння.

«Змясціць у сметніцу» 

  • Націсніце «Змясціць у сметніцу» (Move to bin). Далей прайдзіцеся далей па іншых датах і выберыце ўсе фота, якія вы хацелі б выдаліць.
  • Але фота насамрэч не зусім выдаліліся, а толькі перамясціліся ў «Сметніцу». Варта выдаліць іх адтуль (іначай у гэтым няма ніякага сэнсу). Для гэтага перайдзіце ў «Бібліятэку» (Library), націснуўшы адпаведны пункт унізе старонкі.

Пункт «Бібліятэка» (Library) у ніжнім меню Google Photos

  • Вам стануць бачныя ўсе вашы папкі, а зверху з'явяцца чатыры, сярод якіх «Сметніца» (Bin).

Папкі, які вы пабачыце пасля пераходу ў «Бібліятэку»

  • Націсніце на папку «Сметніца» (Bin). Адкрыецца меню, у якім будуць файлы, якія вы выдалілі толькі што.

«Сметніца» з фота, якое мы толькі што выдалілі

  • Націсніце на меню з трох кропах у правым верхнім куце старонкі. Адкрыецца пункт «Ачысціць сметніцу» (Empty bin).

Пункт меню «Ачысціць сметніцу»

  • Націсніце на яго. З'явіцца акно пацвярджэння беззваротнага выдалення файлаў.

Меню пацвярджэння ачысткі сметніцы ў Google Drive

  • Націсніце «Выдаліць назаўсёды» (Delete permanently). Пасля гэтага фота выдаляцца з вашага акаўнта Google Photos назаўжды.

Далей варта праверыць ваш гугл-дыск — ці не засталося там нечага «крамольнага».

Як пачысціць гугл-дыск (Google Drive)

  • Для таго, каб адкрыць гугл-дыск, трэба знайсці праграму «Дыск» (Drive). Яна па змоўчанні ўсталяваная на ўсе смартфоны з Android ці, прынамсі, амаль на ўсе. Вось так выглядае яе іконка ў спісе праграм.

Іконка Google Drive на смартфоне. Фота: Ivan Radic/flickr.com/CC BY 2.0

  • Адкрыйце праграму. Перайдзіце ў меню «Файлы» (Files) у меню ўнізе старонкі.

Пераход у меню «Файлы» гугл-дыска

  • Тут вы пабачыце ўсе файлы з вашага гугл-дыска. Перагледзьце іх уважліва і паадкрывайце папкі, пра якія вы не памятаеце, што ў іх знаходзіцца. Калі вы знайшлі файл, які хочаце выдаліць, — выдзеліце яго доўгім націсканнем.

Выдзелены файл у гугл-дыску

  • Націсніце на іконку «Сметніца» ў меню ў правым верхнім куце. З'явіцца паведамленне пацвярджэння выдалення.

Акно пацвярджэння перамяшчэння ў сметніцу

  • Націсніце «Перамясціць у сметніцу» (Move to bin). Пасля гэтага працягніце пошук файлаў.
  • Як і ў выпадку з Google Photos, файлы не выдаляюцца пасля перамяшчэння ў сметніцу. Зайдзіце ў меню, націснуўшы на тры рыскі, якія знаходзяцца ў левым верхнім куце.

Тут варта націснуць на тры рыскі, каб адкрыць меню

  • Адкрыецца меню. Абярыце пункт «Сметніца» (Bin).

Тут націсніце «Сметніца»

  • Вы пабачыце ўсе файлы, якія нядаўна выдалілі.

Файл, які мы перамясцілі ў сметніцу. Каб ачысціць яе, націсніце на тры кропкі ў правым верхнім куце

  • Націсніце на меню з трыма кропкамі ў правым верхнім куце экрана. Знізу з'явіцца пункт «Ачысціць сметніцу» (Empty bin).

Пункт меню «Ачысіць сметніцу», які з'явіцца пасля націскання

  • Націсніце на яго. З'явіцца дыялогавае акно пацвярджэння ачысткі сметніцы, то-бок беззваротнага выдалення файлаў з яе.

Пацвярджэнне канчатковага выдалення файлаў

  • Націсніце «Выдаліць назаўсёды» (Delete forever). Пасля гэтага вы ўбачыце, што ўсе файлы выдаліліся, а сметніца пустая.

Вычышчаная сметніца

Пасля таго, як вы гэта зробіце, усе фота цалкам выдалены з вашага гугл-акаўнта. Пасля гэтага можаце адключыць, калі лічыце патрэбным, сінхранізацыю з акаўнтам у гугл-фота. Як гэта зрабіць, ёсць у нашым гайдзе па выдаленні фота.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Як надзейна вычысціць фоты з вашых смартфонаў — падрабязны гайд

Як пачысціць і абараніць ваш YouTube — падрабязны гайд

Што менавіта сілавікі правяраюць у смартфонах затрыманых беларусаў і як абараніцца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
43
Панылы сорам
6
Ха-ха
10
Ого
7
Сумна
8
Абуральна
19
0
Макс/адказаць/
22.05.2023
А если с 11-го года остались - революция через социальную сеть Диянова . Их можно оставить ?
0
Таксама гiсторык/адказаць/
22.05.2023
Выдаляйце ўсе фота з бчб нават не за 20 а ранейшыя,
спадзяюся, вы ужо накiравалi свой зварот у адмiнiстрацыю Лукашэнкi, каб той выдалiу фота з прыняцця сваёй  прысягi пад бчб-сцягам, на чорта яму праблемы, раптам яшчэ затрымаюць, пасадзяць?
0
Freddy /адказаць/
22.05.2023
делайте проще, заводите себе новый гугл эккаунт с правильной инфой, а тот что содержит опасную инфу удаляйте со всех девайсов. почистите кеш телефона.  храните гденибудь пароль к старому  если хотите позже получить доступ. упаси вас бог автоматически переносить ваши контакты, календарь и прочую лабуду в новый эккаунт. может имеет смысл сменить заодно и номер вашего телефона. я как-то обнаружил после сделанного фото что гугловское приложение активно аплоад мою картинку на гугл драйв. после этого большинство  приложений гугл были обездвижены и заменены на приложения третих разработчков и мои собственные.    
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930