Знайсці
05.04.2024 / 20:564РусŁacБел

Віцэ-мэра Веткі судзілі за карупцыю. Але адправілі на лячэнне ад вар'яцкіх ідэй шлюбнай нявернасці

У банку судовых рашэнняў апублікавалі вызначэнне суда Чыгуначнага раёна Гомеля па крымінальнай справе ў дачыненні да былога намесніка старшыні Веткаўскага райвыканкама, заўважыў «Флагшток». Яно ўтрымлівае нечаканыя факты адносна матывацыі прысуду.

Кармавая дабаўка, якая стала прычынай некалькіх судовых разглядаў. Фота: sk.gov.by

Былы чыноўнік, прозвішча якога не называецца «Флагштокам» па этычных меркаваннях, быў адным з фігурантаў крымінальнай справы аб закупцы прадпрыемствамі Гомельскай вобласці непрыдатнай для ўжывання кармавой дабаўкі «Зеол 3». Ад гэтай дабаўкі жывёла нібыта дохла.

Паводле вызначэння суда, чыноўнік загадваў кіраўніцтву ААТ «Хальч» закупляць кармавую сумесь, якая не мела дзяржаўнай рэгістрацыі на тэрыторыі краін ЕАЭС. За лабіраванне гэтых закупак ён атрымліваў хабар ад яе пастаўшчыкоў, а таксама разлічваў атрымаць кіраўнічую пасаду ў ААТ «Мілкавіта», кіраўніцтва якой таксама ўдзельнічала ў незаконных закупках кармавой дабаўкі «Зеол 3».

Суд па справе аб пастаўках кармавой дабаўкі «Зеол 3». У цэнтры генеральны дырэктар ААТ «Мілкавіта» Віталь Нікулін. Фота: gp.by

Здавалася б, ад турмы экс-чыноўніка нічога выратаваць не магло, але аказалася, што судовая псіхолага-псіхіятрычная экспертыза выявіла ў яго псіхічнае расстройства — «афектыўна зараджаныя вар'яцкія ідэі шлюбнай нявернасці», якія развіліся ў перыяд пасля здзяйснення злачынстваў.

@nashanivanews Чыноўніка арыштавалі за карупцыю, але адправілі ў псіхіятрычную бальніцу #ветка#гомель#чиновники#арест#психиатрия#коррупция#пабеларуску#беларусьновости#депутат#чпбеларусь♬ DESTRUCTION - SCXR SOUL & NONTHENSE

У выніку суд прызначыў абвінавачанаму прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары з узмоцненым рэжымам.

Чытайце таксама:

ГУБАЗіК затрымаў намесніка гендырэктара «Магатэкса»

Кіраўнік аднаго з раёнаў Гомеля і яго намесніца атрымалі мінімальныя 3 гады калоніі, але і тыя з адтэрміноўкай

Вынесены прысуд кіраўніку гомельскага Белінвестбанка, якога адначасова судзілі за палітыку, карупцыю і наркотыкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
9
Ха-ха
12
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
4
05.04.2024
Дык гэта ўсе тры браты такія, ці іх адставілі, калі ўсім не да законаў.
0
Змагар/адказаць/
06.04.2024
На фото не вицемер а гендиректор Милковиты В.А.Никулин
0
даведка/адказаць/
06.04.2024
Подсудимый начал ревновать жену, оказавшись в СИЗО? Более наглого факта отмазывания от срока ещё не знал.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031