Знайсці
30.03.2024 / 12:319РусŁacБел

«Белпол» расказаў, як узламаў экраны па ўсёй Беларусі і як будзе «злаваць дзеда» далей

Пра гэта ў новым выпуску ютуб-канала «Жыццё-маліна» расказаў былы следчы Андрэй Астаповіч.

Астаповіч расказаў, што акцыя са з'яўленнем звароту Святланы Ціханоўскай на рэкламных экранах па ўсёй Беларусі рыхтавалася каля двух месяцаў.

Ён лічыць, што аперацыя была неабходна для таго, каб «сарваць лукашыстам карцінку, што на гэтых выбарах яны кантралююць усё і не існуе ніякага супраціву».

Мужчына адзначае, што людзьмі ў Беларусі пад час правядзення акцыі ніхто не рызыкаваў. Тыя чатыры чалавекі, якія былі затрыманыя, не маюць да акцыі ніякага дачынення. «Іх не пасадзілі і наўрад ці пасадзяць. Прынялі на 15 сутак. Чаму? Таму што пайшлі па лжывым следзе, не ведалі, што рабіць».

Якім чынам усё было арганізавана, па словах Астаповіча, ніхто не будзе расказваць. Ён адзначыў, што ўцечку, праз якую адбыўся паказ звароту, так і не знайшлі, не вызначылі, «чаму ролік ішоў дзве з паловай гадзіны, а не 15 хвілін». Для спынення давялося выключаць з разетак экраны і «вырубіць рубільнік, паклаўшы ўсю сістэму на некалькі тысяч камер».

Андрэй Астаповіч. Скрын відэа malina_by / YouTube

Па словах Астаповіча, акцыя з тэлевізарамі паказала, што сіла дэмакратычнай супольнасці ў тым, што «мы не такія адсталыя, як яны, мы ўмеем мысліць, і тэхналогіі на нашым баку. Гэта іх слабое месца — усё IT, усё, што звязана з медыя, усё, што звязана са сферай новых тэхналогій. У іх медыя — гэта тэлевізар, у нас — ютуб, інтэрнэт і ўсё астатняе».

Адказваючы на пытанне аб будучых акцыях, Астаповіч заўважыў, што «лепш паказаць, чым расказаць», запэўніўшы, што планы ёсць. Вялікая частка работы звязана з рэагаваннем на вострыя моманты кшталту лёсу Андрэя Гнёта.

Астаповіч анансаваў выхад двух фільмаў-расследаванняў. Адзін з іх, па яго словах, «будзе проста бомба. Там будзе вельмі сур'ёзна».

Чытайце яшчэ:

На рэкламных экранах па ўсёй Беларусі паказалі зварот Святланы Ціханоўскай

Былы следчы расказаў, як раскрываюць ID у тэлеграме, і даў прагноз, што будзе з сілавікамі 

Частка «Байпола» без Азарава стала «Белполам». Што яшчэ мяняецца ў аб'яднанні былых сілавікоў?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
35
Панылы сорам
4
Ха-ха
5
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
4
30.03.2024
Что за сброд недумающей школоты в комментариях , мудак конторский, я не езжу в концлагерь Белоруссия. Так что своей фильтрацией можешь пугать школьников перед загоном их в брсм. Это как раз твой уровень.
0
мозг совсем одноклеточный ?/адказаць/
30.03.2024
321, в том то и дело что ты не ездишь, а о других не думаешь. Насрать одним словом, вот и вся невероятность. И это что за манера сразу с оскорблений и ярлыков начинать разговор?
31.03.2024
мозг совсем одноклеточный ?,лукавая ботота не дремлет?!!!!))))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031