Знайсці
29.03.2024 / 23:203РусŁacБел

Беларускі футбаліст патаптаўся па другім, 17-гадовым. Стала вядома, як яго пакаралі

У адным з матчаў чэмпіяната Беларусі па міні-футболе адбыўся скандальны выпадак. У адным з гульнявых эпізодаў вопытны гулец Дзмітрый Лось, член беларускай зборнай, настолькі захапіўся барацьбой, што наступіў на суперніка ў той момант, калі той ужо ляжаў на паркеце. Прытым выглядала так, што зрабіў гэта наўмысна. 

Скрыншот з відэа

У гэтым матчы, які праходзіў у Барысаве, гулялі мясцовы клуб «Барысаў-900», які ішоў на дзявятым месцы, і прэтэндэнт на золата — гомельскі «ВРЗ».

Матч скончыўся поўным разгромам гаспадароў з лікам 11:2, і цягам усяго матча гомельцам нічога не пагражала. Тым больш дзіўна, што гулец «ВРЗ» Дзмітрый Лось паводзіў сябе аж настолькі груба. 

Пры гэтым суддзя матча на эпізод не адрэагаваў, гулец нават не атрымаў за свае неспартыўныя паводзіны жоўтай карткі. 

Тым не менш, «Барысаў-900» падаў скаргу ў дысцыплінарны камітэт Беларускай асацыяцыі міні-футболу, дзе, праглядзеўшы відэазапіс, прынялі рашэнне дыскваліфікаваць футбаліста-грубіяна да заканчэння сезона-2023/24. Пры гэтым улічвалася і тое, што Дзмітрый Лось ужо меў умоўную дыскваліфікацыю ў мінулым сезоне. 

Аляксей Кузняцоў, пацярпелы гулец барысаўскай каманды, мае, дарэчы, усяго 17 гадоў.

Чытайце таксама:

Беларускі баскетбольны клуб толькі ў 35-м матчы здабыў першую перамогу

Спартоўка Марына Арзамасава кінула трэнерскую працу, каб ратаваць дачку з цяжкім аўтаімунным захворваннем

Знакаміты трэнер крытыкуе курсы самаабароны і кажа, як абараніцца ад гвалту на вуліцы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
10
5
Аліваріевіч/адказаць/
30.03.2024
Сьмех бярэ. :))
0
Эксперт/адказаць/
30.03.2024
Усе пачынаецца з малога , трэба пацярпеламу падаць у Суд , атрымае кампенсацыю
1
развивайся/адказаць/
02.04.2024
Аліваріевіч, это потому что мозгов не хватает
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930