Знайсці
28.03.2024 / 12:104РусŁacБел

Урад Чэхіі раскрыў буйную расійскую аперацыю ўплыву ў краінах ЕС

Еўрапейскія палітыкі атрымлівалі ад Расіі сотні тысяч еўра. 

Аб раскрыцці дзейнасці сеткі ўплыву, якая дзейнічала ў Чэхіі і фінансавалася Расіяй, заявіў прэм'ер-міністр Пётр Фіала (Petr Fiala). Дакументы аб гэтым прадставіла контрразведка краіны.

У цэнтры аперацыі ўплыву, як сцвярджае чэшскі ўрад, знаходзіўся навінавы сайт «Голас Еўропы». На ім у шматлікіх інтэрвʼю выказваюцца еўрапейскія палітыкі, якія вызначаюцца правапапулісцкімі і праваэкстрэмісцкімі поглядамі.

Па інфармацыі Der Spiegel, грошы палітыкам з Германіі, Францыі, Польшчы, Бельгіі, Нідэрландаў і Венгрыі перадаваліся як падчас асабістых сустрэч у Празе, так і шляхам пераводу крыптавалюты. Гаворка ідзе пра некалькі соцень тысяч еўра.

Па інфармацыі выдання, у выкрыцці расійскай аперацыі ўплыву прымалі ўдзел спецслужбы некалькіх краін.

27 сакавіка чэшскі ўрад унёс кампанію, якой належыць «Голас Еўропы», яе меркаванага ўладальніка Віктара Медзведчука (якога медыя называюць «кумам Уладзіміра Пуціна») і дырэктара Арцёма Марчэўскага ў санкцыйны спіс. Як сцвярджаецца, менавіта Марчэўскі, які раней быў прадзюсарам тэлеканала «112 Украіна», што належаў Медзведчуку, зʼяўляецца фактычным кіраўніком «Голасу Еўропы».

Чэшскі ўрад сцвярджае, што Медзвядчук і яго давераная асоба Марчэўскі выкарыстоўвалі «Голас Еўропы» ў некалькіх краінах ЕС «для тайнага аказання фінансавай падтрымкі абраным асобам сярод кандыдатаў на выбарах у Еўрапарламент». Сярод мэтаў — «спрыянне прапагандысцкай дзейнасці», накіраванай супраць Украіны.

Сайт «Голас Еўропы» быў запушчаны ў чэрвені 2023 года. Навіны на ім выпускаюцца на больш чым 10 мовах, уключаючы рускую. Англамоўны тэлеграм-канал з аналагічнай назвай мае каля 1500 падпісчыкаў.

Як адзначае выданне, з заявы чэшскіх уладаў застаецца незразумелым, якім менавіта чынам Медзвядчук кантраляваў сайт і кампанію, якая, адпаведна чэшскаму Гандлёваму рэестру належыць грамадзяніну Польшчы Яцаку Якубчыку. Невядомыя і імёны палітыкаў, якія атрымлівалі грошы.

Чытайце яшчэ:

На руінах «прыгожынскай імперыі троляў» у Расіі стварылі «сусвет троляў». Як ён дзейнічае?

Расійская разведка запусціла хвалю дэзынфармацыі аб біялагічных выпрабаваннях ЗША на жыхарах Афрыкі

Аперацыя «Двайнік»: як дзейнічае расійская прапаганда

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
24
Панылы сорам
8
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
17
7
Валентин /адказаць/
28.03.2024
НГО финансировать в целях своих политических интересов Запад научился, а если кто-то вдруг осмелиться действовать теми же методами, то сразу вой, скулёж, и скрыгот зубов. Ну и мелкие шестерки тут как тут подмахивать.
28.03.2024
Путин потому и начал войну, что знал, что старушку Европу с триллионной экономикой можно подкупить, кинув кость стоимостью сотню миллионов на подарки Шредерам, Орбанам, Фицо, Кнайслям, Берлусконям и пр. А для избалованного комфортом европейца +50 евро коммуналки трагедия больше, чем десятки тысяч убитых украинцев
0
Няўжо нельга/адказаць/
30.03.2024
Зачыніць маскавіцкіх шостак з ліку палітыкаў хаця б за нясплату падаткаў з сумы хабару? А потым ужо дадаць за сам хабар.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930