Знайсці
27.03.2024 / 20:537РусŁacБел

ГУБАЗіК: Мы вызначылі чырвоныя лініі для злодзея ў законе «Медзвяжонка»

Начальнік ГУБАЗіКа Андрэй Ананенка расказаў у інтэрв'ю выданню «СБ — Беларусь сегодня», якімі метадамі ягонае ведамства змагаецца з крымінальнымі аўтарытэтамі. 

Андрэй Ананенка

Паводле галоўнага губазікаўца, пад пільнай увагай ягоных супрацоўнікаў цяпер застаюцца шэсць «злодзеяў у законе», трое з якіх адбываюць пакаранне ў месцах зняволення. Пры гэтым двое былі вымушаныя выехаць за межы Беларусі, таму што, маўляў, «ім было некамфортна тут знаходзіцца з прычыны праводзімых намі прафілактычных мерапрыемстваў».

Адзін са «злодзеяў у законе» Мядзведзеў пад мянушкай «Медзвяжонак», паводле слоў Ананенкі, нядаўна вызваліўся, але «разумее, што ў выпадку парушэння пэўных чырвоных ліній ён зноў хутка вернецца за краты».

Увогуле ж на асаблівым кантролі 2-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС у якасці «крымінальных аўтарытэтаў», «смотрящих» і г. д. цяпер нібыта знаходзяцца каля 500 чалавек.

Што тычыцца крымінальных аўтарытэтаў з іншых краін, то супраць іх «выбудаваны эфектыўны алгарытм дзеянняў: аператыўная адпрацоўка і дэпартацыя». Таму нібыта яны ў Беларусь цяпер і не сунуцца, хоць «гадоў з дзесяць таму мы затрымлівалі тут па 20-25 замежных крымінальных лідараў у год». Летась ніводзін з такіх, калі верыць Ананенку, у Беларусь не заязджаў, ды і зладзейскія сходкі тут даўно не адбываліся.

Чытайце таксама:

З Івацэвіцкай калоніі вызваліўся вядомы беларускі «злодзей у законе»

Банды 90-х. Як выглядалі ўдзельнікі беларускіх злачынных груповак ШМАТ ФОТА

Вынесены прысуд «злодзею ў законе» Сашы Кушнеру 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
9
Ха-ха
21
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2
0
Язэп/адказаць/
28.03.2024
Губаза ўжо не хавае таго, што дзейнічае не па законах, якія тэарэтычна мусіць прымаць заканадаўчая ўлада, а па нейкіх невядома кім уведзеных паняццях - г.з. чырвоных рысах. Па сутнасці - гэта такія ж бандыты і тэрарысты, толькі з пагонамі, якія ім даў дыктатар.
0
Воруй, только лайки не ставь /адказаць/
28.03.2024
Начальнік ГУБАЗіКа прикидывается, что у них есть еще важная работа, помимо самой главной - обезвреживанию всемером экстремиста, поставившего лайк или признавшегося в нелюбви к президенту. Рассказал бы лучше, как его садисты выламывают двери у политических и с удовольствием громят их квартиры.
0
Что творят менты-уголовники/адказаць/
30.03.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930