Знайсці
23.06.2023 / 11:058РусŁacБел

Вынесены прысуд «злодзею ў законе» Сашы Кушнеру 

Мінскі гарадскі суд 23 чэрвеня вынес прыгавор Аляксандру Кушнярову, больш вядомаму як «Саша Кушнер», пра гэта піша «Мінская праўда». Яму далі 24 гады калоніі.

Пракурор запрасіў для «злодзея ў законе» 25 гадоў калоніі асаблівага рэжыму. 

Суддзя вынес прысуд у дачыненні да 56-гадовага Аляксандра Кушнярова — 24 гады калоніі асаблівага рэжыму. Першыя 5 гадоў ён правядзе ў турме.

Кушнярова судзілі за заказное забойства. Гаворка ідзе пра помсту за сябра і самага вядомага азербайджанскага злодзея ў законе Надзіра Саліфава па мянушцы Гулі.

Кушнярова затрымалі ў 2022 годзе. 

Аляксандр Кушняроў мае шэсць судзімасцяў. Аднойчы ён нават быў прысуджаны да смяротнага пакарання, аднак затым яно была замененае на турэмны тэрмін — 15 гадоў.

Ён нарадзіўся ў Гомелі, жанаты, у яго трое дзяцей, адно з якіх непаўналетняе. Мае сярэднюю адукацыю. Належаў да банды Марозава.

Чытайце таксама:

Затрымалі «злодзея ў законе» Кушнярова. Яго падазраюць у арганізацыі забойства

Крыніцы: Крымінальнага аўтарытэта Кушнера, які з нажом аказваў супраціў пры затрыманні, адпусцілі. Імаверна, без крымінальнай справы

У Жодзіне разагналі сходку крымінальных аўтарытэтаў, на якой абмяркоўвалі, як дыскрэдытаваць злодзея ў законе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
2
2
бабруйчанін/адказаць/
23.06.2023
Ні " вышка"?? Яшче спатрэбіцца " інтєрнацыаналіст"?))) Усе гєтая " субкультура" як нейкі адздел чк- нквд дзля " кантроля уплыва" на " дно" паняцця парадак дзля падлеткау і лахоу інтелеХентау...флер усіх гєтых " міШяяпончік іньшы япончык" дзеды хасаны ..усе гэтыя пявуны сіротскіх пеСень ад уцесава севернага іньшых ..каментах таксама бачна
3
Марат/адказаць/
23.06.2023
С трудом верится в виновности этого человека по данному преступлению. Его осудили за титул: вор в законе.
1
даведка/адказаць/
23.06.2023
Это фактически смертный приговор для человека в 56 лет... 
И так редко кто доживает до 80 лет в Беларуси, а в условиях белорусской тюрьмы столько не живут.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031