Знайсці
27.03.2024 / 18:063РусŁacБел

У Пастаўскім раёне застрэліўся салдат тэрміновай службы

25 сакавіка ў Пастаўскім раёне загінуў вайсковец тэрміновай службы Мікіта Літвіновіч, даведалася «Люстэрка». Паводле інфармацыі крыніц выдання, ён здзейсніў суіцыд. Хлопца пахавалі 27 сакавіка ў Паставах.

Мікіта Літвіновіч. Фота: vk.com

Літвіновіч служыў памочнікам гранатамётчыка 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады, дыслакаванай у вёсцы Заслонава Віцебскай вобласці. У сярэдзіне сакавіка брыгаду адправілі бліжэй да літоўскай мяжы ў рамках праверкі боегатоўнасці.

«Камандзіры не паведамілі бацькам ніякіх падрабязнасцяў. Бацьку ўдалося толькі даведацца, што разам са сваімі калегамі Мікіта «прыехаў на пункт», выйшаў пакурыць і застрэліўся», — расказала выданню крыніца.

Са слоў суразмоўцы, перадумоў да самагубства ў Мікіты не было, ён «заўсёды трымаўся на пазітыве».

Мікіта Літвіновіч нарадзіўся ў 2003 годзе ў Паставах. У 2022 годзе скончыў Пастаўскі дзяржаўны каледж па спецыяльнасці «тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчых работ. Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў». Восенню 2022 года яго прызвалі ў армію.

Чытайце таксама:

У Ельскім раёне скончыў жыццё самагубствам 20-гадовы памежнік

Стала вядома пра яшчэ адзін нядаўні суіцыд беларускага салдата, гэтым разам памежніка

У Камянецкім раёне знайшлі труп памежніка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
29
Абуральна
5
0
Толькі пра сябе думаюць/адказаць/
27.03.2024
Калі ўжо сябе страляць, дык перш бы крыўдзіцеля. Хоць бы іншым лягчэй
0
Игар/адказаць/
27.03.2024
[Рэд. выдалена]
27.03.2024
Толькі пра сябе думаюць, Вам бы таксама раіў падумаць 1) У войску цяпер няўстаўняку амаль няма. Наўрадці ён страляўся праз яго, хаця імавернасць ёсць. 2) Прызываўся ў 2022 годзе. Значыць, трэці перыяд, дэмбель. Ён сам ужо ў прывілегіяваным становішчы. Яму праз месяц дадому. Значыць, хутчэй за ўсё, асабістае. Можа, дзяўчына
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930