Знайсці
27.03.2024 / 09:311РусŁacБел

Беларуская аўтамабільная асацыяцыя прапануе адмяніць рэгуляванне цэн на легкавыя аўтамабілі

За першыя два месяцы 2024 года цэны на новыя легкавыя аўтамабілі ў Беларусі знізіліся да ўзроўню мінулага года. З улікам узроўню інфляцыі ў краіне, прымяненне 713-й пастановы стварае афіцыйным дылерам шмат праблем.

Беларуская аўтамабільная асацыяцыя прапанавала ўраду выключыць легкавыя аўтамабілі з-пад дзеяння нормаў аб рэгуляванні цэн.

Па дадзеных Белстата, якія прыводзяць у БАА, індэкс спажывецкіх цэн на легкавыя аўтамабілі ў снежні 2023-га склаў да снежня 2022-га года 105,57%. А ў лютым 2024-га — 102,88%. Гэта значыць, на рынку афіцыйных дылерскіх продажаў назіраецца дэфляцыя, прытым што афіцыйная інфляцыя ў краіне склала ў 2023 годзе 5,8%.

Асноўнай прычынай такой сітуацыі ў асацыяцыі лічаць дамінаванне на рынку беларускага вытворцы — СЗАТ «БелДжы» (рынкавая доля па выніках мінулага года — 72%). Яго цэны жорстка рэгулююцца дзяржавай, а астатнія гульцы рынку вымушаныя падладжвацца пад яго цэнавую палітыку з-за канкурэнцыі.

У БАА таксама адзначаюць, што прымяненне 713-й пастановы ўскладніла працу дылераў. З-за яго яны не могуць выкарыстоўваць многія інструменты стымулявання продажаў — напрыклад, аўтабонусы. Акрамя таго, зарэгуляваны лізінг, абмежаваныя магчымасці па рэкламе і т. д.

Чытайце таксама:

На станцыях тэхагляду пачалі афармляць дазволы для аўто на тры гады

«Пры мне шукалі аб'явы на Авіта». Беларускі перагоншчык машын з ЕС у Расію расказаў, як палякі знайшлі ўправу на яго

Польшча перастала прапускаць у Беларусь легкавыя аўтамабілі на транзітных нумарах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Арнольд/адказаць/
27.03.2024
в Китае geely coolray стоит 10 000 usd в Беларуси 23 000usd  сейчас. Наверно хотят сделать цены еще выше?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930