Знайсці
20.03.2024 / 23:284РусŁacБел

На сёлетнім «Славянскім базары» пакажуць беларускамоўнага «Гамлета». Але ставіць будзе расеец

На «Славянскім базары» тэатралы змогуць пабачыць «Гамлета», які прагучыць на беларускай мове. Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў генеральны дырэктар Цэнтра культуры «Віцебск», дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» Глеб Лапіцкі, піша БелТА.

Паказ «Гамлета» на беларускай мове пройдзе падчас «Славянскага базара» ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.

Згодна з афішай, спектакль адбудзецца 10 ліпеня, а рэжысёрам яго стане расеец Аляксандр Бармак. Тэкст Шэкспіра на «Славянскім базары» прагучыць у класічным беларускім перакладзе Юркі Гаўрука, першая рэдакцыя якога з'явілася яшчэ ў 1935 годзе.

Акрамя таго, на сцэне драмтэатра пакажуць і яшчэ адзін спектакль На беларускай мове — «А зоры тут ціхія…» у пастаноўцы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. 

«Славянскі базар у Віцебску» пройдзе сёлета з 11 па 14 ліпеня.

Чытайце таксама:

З Музычнага тэатра, дзе днямі праспявалі «Перамен!», збіраюцца звольніць дырэктара

Купалаўскі тэатр у Мінску дае прэм’еру «А зоры тут ціхія» ў пастаноўцы расійскага рэжысёра

Якія прэм'еры чакаюць гледачоў Мінска ў новым тэатральным сезоне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
2
Gorliwy Litwin /адказаць/
21.03.2024
На Белай Русі нават гамлеты чэкісты. Як і на Русі любога іншага колеру, хоць фіялетавага
0
Дальтонік/адказаць/
21.03.2024
[Рэд. выдалена]
1
Дальтонік/адказаць/
21.03.2024
Рэдакцыя, беларусафобскае выказванне гэтага фраера вы прапусцілі, вы дакладна беларуская газета?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера