Знайсці
20.03.2024 / 12:472РусŁacБел

Янушкевіч пачаў прадаваць электронныя версіі кніг

На сайце выдавецтва «Янушкевіч» Knihauka.com з’явіўся раздзел E-books, дзе можна купіць электронныя кнігі. На сёння даступныя электронныя версіі 7 кніг, якія нядаўна выходзілі ў выдавецтве друкаваным накладам, заўважыў сайт bellit.info.

Пры пакупцы чытач атрымае электронныя кнігі ў фарматах .epub і .mobi.

Сярод аўтараў, чые творы можна набыць у новым фармаце, Альгерд Бахарэвіч (дзве кнігі), Ганна Янкута(«Час пустазелля»), Валер Гапееў(«Вольнеры»), Сяргей Пляскач, таксама класікі — Эрнэст Хэмінгуэй і Фрэнсіс С. Фіцжэралд і біяграфія Мікалая Слюнькова аўтарства Дзяніса Марціновіча.

Электронныя версіі кніг па кошце таннейшыя за папяровыя на 15-20 злотых (12-16 рублёў), часам нават на 25 (рублёў).

Чытайце таксама:

«Пабачымся ў жніўні». Выйшаў раман Габрыэля Гарсія Маркеса, які раней не выдаваўся

Выйшаў па-беларуску махлярскі раман Далэнгі-Мастовіча

«Перасталі быць качэўнікамі і аселі на зямлі». Выдавец Янушкевіч прэзентаваў новую кнігарню і расказаў пра перспектывы бізнэсу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
0
Дзякуй!/адказаць/
20.03.2024
Выдатна!
4
Волесь/адказаць/
20.03.2024
Выбачайце, але задарма ня трэба.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера