Знайсці
14.03.2024 / 16:576РусŁacБел

Антон Долін распавёў, навошта надзеў цішотку з літарай Ў

Вядомы расійскі кінакрытык адказаў на пытанні, адкуль у яго з'явіўся элемент гардэробу з беларускай сімволікай і ці ведае ён, што гэты сімвал азначае. 

Антон Долін у цішотцы з вялікай літарай Ў. Скрын відэа «Радыё Долін»

У пачатку лютага на ютуб-канале «Радыё Долін» выйшаў ролік, прысвечаны новай экранізацыі рамана «Майстар і Маргарыта» Булгакава. Фільм, створаны Міхаілам Лакшыным, скарыў гледачоў, але сваім антытаталітарным пасылам прывёў у шаленства прыхільнікаў вайны. Кінакрытык з'явіўся ў выпуску ў белай цішотцы з вялікай літарай Ў, дэкараванай нацыянальным беларускім арнаментам.

У інтэрв'ю ютуб-каналу «Обычное утро» Долін распавёў, адкуль у яго такая цішотка і што азначае яе з'яўленне ў кадры.

Кінакрытык быў вымушаны з'ехаць з Расіі пасля ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну і сёння жыве ў Рызе. Як ён сам прызнаецца, ён вырашыў, што калі жыве ў Латвіі, то мусіць сустракацца з людзьмі, якія не могуць да яго прыехаць самі. Адна з такіх сустрэч адбылася ў невялікім кафэ ў Вэнтспілсе.

«Падышлі двое хлопцаў, кажуць: «А мы беларусы, мы тут цяпер жывем, пасля зразумела якіх падзей, хацелі б вам зрабіць падарунак». І падарылі мне цішотку. І я яе на наступны ж свой эфір і надзеў», — патлумачыў Долін.

Ніякай тэматычнай сувязі з выпускам пра экранізацыю «Майстра і Маргарыты» не было.

«Але проста мне хацелася гэта зрабіць і каб гэта было прачытана як падтрымка. І я рады, што гэта так і было прачытана. Велізарная колькасць каментароў беларусаў, як высветлілася, наогул з усяго свету».

Цішотка кінакрытыку вельмі спадалася, ён адзначыў, што літара там не намаляваная, а вышытая. «Гэта прам класная рэч!»

Ведае Долін і сэнс вышыўкі:

«Я ведаю, што гэта літара, якая сімвалізуе ўсю самасць і незалежнасць беларусаў ад любых акупацыйных, культурных і моўных сіл, і я гэта цалкам, вядома, падтрымліваю, ухваляю».

Адзенне і аксесуары з беларускай вышыўкай, у тым ліку з літарай Ў, вырабляе майстэрня «moj rodny kut».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Ф. Раўбіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
107
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
2
14.03.2024
UU, Ну или на луну всем улететь
16
Радыё Далін/адказаць/
14.03.2024
А хто знакаміты беларускі кінакрытык і чаму Наша Ніва не піша пра яго замест гэтага маскавіта?
0
Ясь з-пад Воршы /адказаць/
21.03.2024
А сапраўды, чаму Ніва кінакрытыку не публікуе? Пазнаёміліся бы са сваімі кінакрыіыкамі ў цішотках з ліцераў Ў :)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера