Памёр скульптар Ігар Голубеў
Ён быў аўтарам помнікаў славутым гістарычным асобам Беларусі.
Ігар Голубеў. Фота: shumilino.by
1 сакавіка пайшоў з жыцця беларускі скульптар Ігар Голубеў, паведамілі ў сацсетках яго сябры.
Ігар Голубеў нарадзіўся 11 чэрвеня 1961 года ў Віцебску.
Ён быў творцам шэрагу помнікаў славутым гістарычным асобам Беларусі: Уладзіміру Караткевічу ў Оршы, Язэпу Драздовічу ў Мінску, Напалеону Ордзе ў Іванаве, Еўфрасінні Полацкай у Полацку і Мінску, Васілю Цяпінскаму і Сымону Буднаму каля БДУ.
На Плошчы Незалежнасці ў Мінску, ля Чырвонага касцёла, знаходзіцца яго манументальная скульптурная кампазіцыя «Архангел Міхаіл перамагае змея».
Чытайце таксама:
Раптоўна памёр журналіст і рэдактар «Беларусы і рынак» Андрэй Александровіч
0
0
0
1
20
2
У Ашхабадзе паставілі помнік Янку Купалу
 3
Навагрудскі замак расце ўверх. Ці нармальна гэта?
 11
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Ад заўтра падаражэе паліва — упершыню за год
 2
57-гадовую мінчанку Лілію затрымалі за каментары ў падтрымку Украіны. Вось як яе дэананімізавалі
 7
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера