Знайсці
28.02.2024 / 17:35РусŁacБел

На Палессі ўспомнілі пра яшчэ адзін выпадак з бязладдзем у беларускіх моргах

Днямі стала вядома пра выпадак, які ў 2021 годзе адбыўся ў моргу Пінскай цэнтральнай бальніцы пераблыталі трупы. Замест памерлага мужчыны сваякам выдалі цела невядомага, твар якога быў забінтаваны. Праўда ж высветлілася ўжо толькі пасля пахавання. У сувязі з гэтым сайт «Медыя-Палессе» згадаў яшчэ пра адзін скандальны выпадак, які ў тым самым годзе адбыўся ў той жа самай установе.

«Медыя-Палессе» роўна тры гады таму апублікавала інфармацыю, калі з пінскага морга выкралі труп жыхаркі Лунінецкага раёна. Цела 37-гадовай жанчыны, якая, дакладна вядома, была ВІЧ-інфікаваная, даставілі ў пінскі морг у студзені 2021 года.

Пра тое, што жанчына памерла, сваякам паведамілі са шпіталя. Тыя пачалі арганізоўваць пахаванне. Выкапалі яму на могілках, купілі труну і паехалі за нябожчыцай у пінскі морг.

«Але нам выдалі толькі пасведчанне аб смерці, трупа ў моргу не аказалася, ён знік таямнічым чынам», — расказвала тады «Медыя-Палессю» сястра. У выкапанай магіле закапалі бохан хлеба…

Тады ж Пінскім міжрайаддзелам СК была заведзеная крымінальная справа па артыкуле «Здзек над трупам». Але, як паведаміла цяпер «Медыя-Палессю» кампетэнтная крыніца, ні падазраваных, ні цела, ні годных версій, якія маглі б падавацца больш-менш праўдападобнымі, у следства так і не знайшлося…

Чытайце таксама:

Выпадак з мёртвым целам, якое пераблыталі ў Гомелі не ўнікальны — тое самае было ў Пінску

Гамельчуку паведамілі пра смерць маці. На пахаванні высветлілася, што яна жывая, а ў труне іншы чалавек

Праклён беларускіх сілавікоў. Як паміраюць людзі ў пагонах пасля 2020 года — даныя «Кіберпартызанаў»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
8
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031