Знайсці
28.02.2024 / 09:40РусŁacБел

Памёр былы кіраўнік урада СССР Мікалай Рыжкоў

Былы старшыня Савета міністраў СССР Мікалай Рыжкоў памёр ва ўзросце 94 гадоў.

Мікалай Рыжкоў. Фота: Sefa Karacan / Anadolu Agency / Getty Images

Рыжкоў нарадзіўся ў 1929 годзе ў Данецкай вобласці. 

Ён знаходзіўся на пасадзе старшыні Савета міністраў СССР з пачатку перабудовы — у 1985-1991 гадах. Калі Міхаіл Гарбачоў прыступіў да рэформаў, Рыжкоў падтрымаў яго курс, бачачы сваё заданне ў стварэнні «рынкавага сацыялізму», да якога вынікала рухацца «эвалюцыйным шляхам».

У 1995-2003 гадах Рыжкоў быў дэпутатам Дзярждумы РФ, затым на працягу 20 гадоў — сенатарам у Савеце Федэрацыі. 

Падтрымаў увод войскаў РФ у Крым у 2014 годзе, а таксама анексію Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцей Украіны ў 2022 годзе. Знаходзіўся пад санкцыямі Еўразвяза, ЗША, Украіны, Вялікабрытаніі, Канады, Швейцарыі, Аўстраліі і Новай Зеландыі.

Чытайце таксама:

Памёр знаны ўкраінскі дысідэнт і праваабаронца Стэпан Хмара

Раптоўна памёр 35-гадовы сын Ігара Сечына — кіраўніка «Раснафты» 

Умер российский фотограф Дмитрий Марков, автор знаменитого фото с омоновцем

Памёр расійскі фатограф Дзмітрый Маркаў, аўтар знакамітага фота з амапаўцам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031