Знайсці
21.02.2024 / 14:291РусŁacБел

Памёр знаны ўкраінскі дысідэнт і праваабаронца Стэпан Хмара

Яму было 86 гадоў.

На 87-м годзе жыцця памёр праваабаронца, грамадскі дзеяч, дысідэнт, Герой Украіны, дэпутат трох скліканняў і суаўтар Канстытуцыі Украіны Стэпан Хмара. Пра гэта паведаміла яго жонка Раксалана.

«Я не хачу ў гэта верыць. Я не хачу гэта пісаць. Памёр мой самы родны чалавек на свеце. Усё», — напісала яго жонка Раксалана Хмара.

Апошнім часам ён цяжка хварэў, але заставаўся палітычна актыўным.

Стэпан Хмара нарадзіўся 12 кастрычніка 1937 года. Скончыў стаматалагічны факультэт Львоўскага медыцынскага інстытута (1964). Стаў распаўсюднікам самвыдату. У 1972 годзе ён пачаў браць удзел у выпуску падпольнага часопіса «Украінскі Веснік». У 1975 годзе праваахоўнымі органамі была зроблена першая спроба арышту, але была закрытая ў сувязі з адсутнасцю доказаў злачынства.

У 1980 годзе яго арыштавалі. Ён быў асуджаны да сямі гадоў пазбаўлення волі і пяці гадоў высылкі па артыкуле «антысавецкая агітацыя і прапаганда». Ссылку адбываў у Пермскай вобласці. Выйшаўшы ў 1987 годзе на волю, ён браў актыўны ўдзел у аднаўленні Украінскай Хельсінкскай групы.

Увесну 1990 года Хмара быў абраны дэпутатам Вярхоўнай рады Украіны. Належаў да Украінскай рэспубліканскай партыі, Украінскай кансерватыўнай рэспубліканскай партыі, «Бацькаўшчыны» Юліі Цімашэнкі.

Хмара — аўтар кніг «Этнацыд украінцаў у СССР» і «Генеральны пагром».

Чытайце таксама:

У Германіі памёр і другі ўкраінскі баскетбаліст, паранены нямецкім школьнікам

Ва Украіне ўшаноўваюць герояў Нябеснай сотні, якія загінулі 10 гадоў таму. Сярод іх два беларусы

Памёр украінскі паэт Дмытро Паўлычка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0
0
Юозас/адказаць/
21.02.2024
Відійшов у Вічність останній з Великих...Царство йому Небесне....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930